Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на распачацце парафіяды ў Івянцы

1 жніўня 2013 г.

Глыбокапаважаныя браты і сёстры, дарагія ўдзельнікі парафіяды!

1. Сардэчна вітаю ўсіх вас. Чарговы раз мы збіраемся ў гасцінным Івянцы, каб удзельнічаць у спаборніцтвах спартсменаў, мастакоў, знаўцаў Святога Пісання і г.д. Прарок Ісая кажа, што тыя, хто спадзяецца на Бога, абновяцца ў сіле: падымуць крылы, як арлы, пацякуць і не стомяцца, пойдуць і не стомяцца (пар. Іс 40, 31). Святы апостал Павел жыццё чалавека параўноўвае да бегу. Ён кажа: бег завяршыў, веру захаваў, і цяпер мяне чакае вянок праўды (пар 2 Цім 7-8). Рух – гэта жыццё, кажа прыказка.

2. Уся гісторыя чалавецтва звязана з рознага роду спаборніцтвамі, якія ўдасканальваюць не толькі цела чалавека, але і яго дух. Нездарма прыказка кажа, што ў здаровым целе – здаровы дух. Таму смела можна казаць, што спорт, таксама як і Касцёл, як адзначаў благаслаўлёны Ян Павел II, з’яўляецца дарогай чалавека. Спартсмены таксама кажуць, што спорт ёсць Божым дарам не толькі таму, што прыносіць задавальненне самому спартсмену, а прафесійным спартсменам грошы, але і таму, што ён дае задавальненне іншым і дапамагае фармаваць у чалавеку пазітыўныя рысы і каштоўнасці.

Каб у спорце дасягнуць поспехаў, неабходна прытрымлівацца пэўных прынцыпаў, правіл, быць цярплівым і трывалым. Падобна і з духоўным жыццём, у якім таксама неабходна прытрымлівацца маральных прынцыпаў, правіл, быць цярплівым. Хаця спорт не адказвае на пытанне, хто нас стварыў і якая мэта нашага жыцця, ён, аднак, паказвае, кім ёсць чалавек.

Таксама і культура, мастацтва, тэатр, малюнак, біблійныя веды і г.д. дапамагаюць у нашым інтэлектуальным і духоўным развіцці. Больш за тое, яны разам са спортам з’яўляюцца вельмі добрай прыладай новай евангелізацыі і чыняць прадстаўнікоў розных парафій адной супольнасцю, нават сям’ёй. Хрыстус навучыў нас малітве «Ойча наш», а не «Ойча мой». Таму мы з’яўляемся Яго сям’ёй і сям’ёй паміж намі. І гэтая сям’я выяўляецца як у арганізацыі, так і ў правядзенні парафіяды, у што ўключаюцца спонсары і вядомая сваёй гасціннасцю парафія. Такім чынам, парафіяда становіцца часам сямейнага трывання ў розных конкурсах.

3. Каб так было на самой справе, заахвочваю ўсіх удзельнікаў падчас спаборніцтваў захоўваць закон любові да Бога і бліжняга. Любіць Бога ўсім сэрцам і шанаваць Яго ў суперніку. Парафіяда павінна нас навучыць так перажываць спаборніцтва, каб не любіць толькі самога сябе і сваю перамогу, не быць эгаістамі, але любіць Бога і бліжняга.

Неабходна вучыцца так перажываць спорт, каб ён быў радасцю не толькі тады, калі выігрываем, але і калі прайграем, паводле алімпійскага прынцыпу: «Галоўнае не перамога, а ўдзел». Мы павінны вучыцца адчуваць перамогу, бо прымаем удзел у спаборніцтвах, бо дзякуючы нашай прысутнасці таксама іншыя маюць магчымасць перажыць радасць перамогі і паказаць свае магчымасці.

4. У такіх выпадках неабходна глядзець на прыбітага да крыжа Езуса. Здаецца, што Хрыстус прайграў. Але Ён не быў нешчаслівы. Ён добра ведаў, што пройгрыш часамі нармальная справа, якая можа быць чарговым крокам да перамогі. Яго перамога праз Крыж ажыццявілася ва ўваскрасенні і сёння ажыццяўляецца праз паслугу Касцёла. Менавіта Касцёл дзякуючы веры дапамагае нам захаваць чалавечую годнасць, нават калі мы прайграем у спартыўным спаборніцтве, каб мы не засталіся адны і без надзеі. Кожны з нас дзякуючы пасхальнай таямніцы Езуса Хрыста мае магчымасць паўстання са сваіх грахоў і слабасцяў, каб у нашых душах запанаваў супакой.

Гэтага супакою патрабуем мы ўсе. Мы добра ведаем, якое непрыемнае жыццё ў страху, перад невядомай будучыняй, перад самім сабой, перад самотнасцю, перад смерцю. Мы ведаем, што гэта ўсё баліць, і баліць моцна. Тады чалавек шукае паратунку. Толькі дзе? У наш час вельмі часта ў наркотыках, алкагалізме, неўпарадкаваным сексуальным жыцці і г.д. Але ці знаходзіць ён там супакой? Не! Потым застаецца пустата і наступае яшчэ большы непакой. У той жа час спорт, прысвячэнне сябе мастацтву, тэатру, пазнанню Святога Пісання і г.д. вядзе да цялеснага і духоўнага ўдасканалення і такім чынам спрыяе паўстанню новай, больш чалавечай культуры з духоўнымі каштоўнасцямі.

5. Сёння Каталіцкі Касцёл успамінае св. Альфонса Марыю Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла, які адзначаўся клопатам аб захаванні маральных нормаў. Гэта вельмі актуальная праблема і ў нашы дні. Гэта таксама нялёгкае заданне перад абліччам выклікаў сучаснага свету, які прапагандуе свабодны стыль жыцця, які чалавек сам сабе выбірае.

Спорт у сучасным свеце мае вельмі важнае значэнне. Кожны чалавек свабодна выбірае галіну спорту. Ён можа быць футбалістам, хакеістам, веласіпедыстам і г.д. Але калі абярэ галіну спорту, павінен захоўваць правілы гульні, бо інакш будзе папярэджанне суддзі, потым жоўтая картка і нарэшце – чырвоная, што азначае выключэнне з гульні.

Падобна і ў жыцці чалавека. Бог праз Касцёл нас папярэджвае аб тым, што ў сваім жыцці мы адхіліліся ад маральных нормаў, і навучае, што калі не выправімся, то напрыканцы нашага жыцця Бог не ўключыць нам, кажучы спартыўнай мовай, «зялёнага святла» ў вечнае шчасце. Замест гэтага Ён пакажа нам «чырвоную картку», якая выключае нас з вечнага шчасця.

Спартыўныя і іншыя спаборніцтвы вучаць нас захоўваць правілы гульні, каб датрываць у ёй да канца. Таму яны служаць добрым прыкладам таго, як важна захоўваць маральныя правілы ў нашым жыцці.

Даручым парафіяду, якая распачынаецца, заступніцтву апекуна сённяшняга дня – святога Альфонса Марыі Лігуоры, каб падчас спаборніцтваў панаваў дух пашаны, ўзаемапавагі і гульні паводле правіл, каб удзельнікі парафіяды гулялі ў камандзе Хрыста, як кажа папа Францішак, і каб адной сям'ёй яны ўдасканальваліся целам і душой. Амэн.

Адноўлена 01.08.2013 11:36
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Гаміліі

05.07 09:13Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Тракелях
01.07 11:55Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Будславе
26.06 11:53Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы на распачацце пілігрымкі з Мінска ў Будслаў
21.06 11:59Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на Імшы для ўдзельнікаў Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі
15.06 12:02Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча да 25-годдзя адраджэння парафіі ў Слуцку
04.06 15:47Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
27.05 09:06Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на св. Імшы перад працэсіяй Божага Цела ў Мінску
21.05 19:31Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з нагоды сярэбранага юбілею манаскіх абяцанняў біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
21.05 12:00Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з удзелам дзяцей да Першай Камуніі ў мінскай архікатэдры
20.05 14:19Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі падчас св. Імшы з нагоды 360-й гадавіны пакутніцкай смерці св. Андрэя Баболі