Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гамiлiя Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас Iмшы на распачацце новага навучальнага года ў «Мiнскiм тэалагiчным каледжы імя св. Яна Хрысцiцеля»

Мiнск, касцёл свв. Сымона і Алены, 5 верасня 2015 г.

Дарагiя студэнты тэалагiчнага каледжа, браты i сёстры!

1. Першае сённяшняе чытанне з Паслання св. апостала Паўла да Каласянаў уяўляе сабой сiнтэз гiсторыi нашага збаўлення i вынясення да славы дзяцей Божых. Апостал язычнiкаў прыгадвае каласянам, кім яны былi i кім сталi дзякуючы смерцi Хрыста. Ён хоча, каб яны ў сваiм жыццi iшлi шляхам, якi будзе весцi iх да Бога, а не тым, якi вядзе iх ад Божай любовi. Ён хоча, каб яны духоўна ўдасканальвалiся, а не вярталiся назад. Хрыстус таксама  чынiць усё магчымае, каб мы былi моцнымi сваёй верай i жылi надзеяй, якую дае Евангелле. Апостал Павел пры гэтым заўважае, што ён з’яўляецца слугой Евангелля.

У сённяшнiм Евангеллi мы бачым, як фарысеi абвiнавачваюць Езуса ў тым, што Ягоныя вучнi ў суботу зрываюць каласы збожжа i ядуць зярняты. На гэтую iх заўвагу Езус адказвае, што Ён з’яўляецца Панам суботы. У iншым месцы Ён скажа, што субота для чалавека, а не чалавек для суботы. Такiм чынам Ён пацвярджае, што субота падпарадкавана Яму. Як вядома, габрэi ў суботу не працуюць. Гэтае правiла Старога Запавету фарысеi выкарыстоўвалi лiтаральна. Езус рашуча кажа, што ўсё належыць Яму i толькi Яму мы павiнны падпарадкоўвацца.

2. Вучэнне св. апостала Паўла i сённяшняга Евангелля з’яўляецца вельмi актуальным у наш час. У ім знаходзiцца праўда аб нашым збаўленнi i аб тым, што ўсё ў гэтым свеце павiнна быць падпарадкавана Хрысту, як Валадару сусвету. Аб гэтай праўдзе мы павiнны заўсёды памятаць i ёю жыць. На жаль, сучасны чалавек аб ёй часта забываецца. Ён не задумваецца аб дары збаўлення з палону граху i аб тым, што Бог заўсёды прыходзiць да яго са сваёй дапамогай.

Гэтай праўдай неабходна жыць i ёй неабходна вучыць iншых людзей, асаблiва моладзь, якая знаходзiцца на скрыжаваннi дарог - дарогi  Евангелля i дарогi секулярнага свету. Перад ёй стаiць дылема, якой з iх пайсцi, каб быць шчаслiвым у гэтым жыццi і дасягнуць вечнага шчасця.

3. Каледж каталiцкай тэалогii iмя св. Яна Хрысцiцеля, якi паўстаў у 2013 г. з заснаванага ў 2010 г. Цэнтра падрыхтоўкi катэхетаў, сёння пачынае пiсаць сваю новую старонку. Наша каталiцкая навучальная ўстанова паспяхова завяршыла першае пяцiгоддзе i пачынае другое. За гэты час было падрыхтавана нямала катэхетаў. Многiя з iх паспяхова працуюць у парафiях. Многiя дзякуючы сваiм ведам i досведу з’яўляюцца сведкамi веры i каталiцкага вучэння, што вельмi важна ў наш час, калi большасць аргументаў бярэцца з iнтэрнэту.

Новы навучальны год каледж распачынае з рэкорднай колькасцю студэнтаў - каля 90. Гэта стала магчымым дзякуючы вельмi вялiкаму першаму курсу, на якi паступiла каля 45 студэнтаў. З гэтага года ў каледжы пачынаецца падрыхтоўка i так патрэбных для служэння ў нашым Касцёле рэгентаў касцёльных хораў.

4. Мы ўсе павiнны памятаць аб абавязку духоўнай фармацыi дзяцей i моладзi. Таму падрыхтоўка катэхетаў займае асаблiвае месца ў жыццi Касцёла. Святы апостал Павел кажа, што ён з’яўляецца слугой Евангелля. Такiм слугой павiнен быць кожны з нас, а перадусiм катэхет, каб несцi праўды веры людзям.

Мы бачым, як шмат у сучасным свеце забабонаў, фальшывых вучэнняў i iнтэрпрэтацый Евангелля, сектаў, рэлiгійных мiфаў i г. д. Езус у сённяшнiм Евагеллi кажа, што Ён, i нiхто iншы, з’яўляецца Панам шабату i толькi Яго неабходна слухаць. Таму перад вамi, дарагiя студэнты, стаiць вельмi адказнае заданне: так падрыхтавацца, каб аргументавана адказваць на выклiкi нашага часу ў галiне перадачы веры i навучання яе праўдам.

5. Звычайна мы кажам, што ўначы свецiць месяц. На самой справе гэта не так. Месяц не з’яўляецца крынiцай святла i таму не свецiць, ён толькi адлюстроўвае святло, дзякуючы чаму ноччу мы маем так званае месячнае святло.

Мы таксама не з’яўляемся крынiцай вучэння Хрыста i крынiцай Божага святла, але толькi тымі, хто яго перадае. Атрыманае намi святло веры мы павiнны перадаваць iншым.

Касцёл дае нам унiкальны шанец атрымаць тэалагiчную адукацыю i паглыбiць нашу веру. Не будучы крынiцай святла Божай праўды, мы павiнны стаць боскім месяцам, каб у секулярнай начы перадаваць святло веры iншым людзям. Выкарыстаем дадзены нам Божым Провiдам шанец ва ўсёй поўнi, каб самiм жыць праўдай збаўлення i несцi яе святло ў свет. Амэн.

Адноўлена 05.09.2015 16:18
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Гаміліі

05.07 09:13Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Тракелях
01.07 11:55Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Будславе
26.06 11:53Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы на распачацце пілігрымкі з Мінска ў Будслаў
21.06 11:59Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на Імшы для ўдзельнікаў Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі
15.06 12:02Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча да 25-годдзя адраджэння парафіі ў Слуцку
04.06 15:47Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
27.05 09:06Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на св. Імшы перад працэсіяй Божага Цела ў Мінску
21.05 19:31Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з нагоды сярэбранага юбілею манаскіх абяцанняў біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
21.05 12:00Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з удзелам дзяцей да Першай Камуніі ў мінскай архікатэдры
20.05 14:19Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі падчас св. Імшы з нагоды 360-й гадавіны пакутніцкай смерці св. Андрэя Баболі