Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў Пальмовую нядзелю

Мінскі архікатэдральны касцёл, 20 сакавіка 2016 г.

Праз трагедыю Вялікага тыдня да радасці Пасхі

Дарагія браты і сёстры!

1. Некалькі гадоў таму ў ЗША выйшла кніга “Калі радасныя воклічы завяршаюцца”. Гэта гісторыя пра амерыканскага прэзідэнта Уілсана і падзеі, якія адбываліся да і пасля Першай сусветнай вайны. Пасля яе завяршэння людзі думалі, што мір запанаваў на доўгія часы. Амерыканскі проэзідэнт быў вельмі папулярным. Паўсюль, не толькі ў Амерыцы, але і ва ўсім свеце, яго сустракалі з радасцю. Ён быў увасабленнем сталага міру. Аднак праз некалькі гадоў ён прайграў выбары, і яго слава завяршылася.

Падобныя гісторыі паўтараюцца часта. Канчатковай узнагародай для тых, хто спрабуе ўвасобіць ідэі ў рэальнасць, вельмі часта становіцца расчараванне і параза. Ёсць некаторыя выключэнні, якіх не надта шмат.  Такім выключэннем з’яўляецца Хрыстус.

2. “Гасанна Сыну Давіда! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана!”

Гэтымі словамі габрэі выказвалі сваю радасць з урачыстага ўваходу Езуса ў Ерузалем. Таксама і сёння радасцю напоўнены нашы сэрцы, бо ўжо праз тыдзень мы будзем адзначаць свята Пасхі Хрыстовай і спяваць узнёслае “Аллелюя”.

Але што паміж гэтымі дзвюма падзеямі? Гэта галоўнае пытанне Вялікага тыдня, і на яго неабходна адказаць. Як нельга прайсці ад пачатку да канца дарогі, не прайшоўшы яе сярэдзіны, таксама і Вялікдзень не будзе мець сэнсу без падзей Вялікай пятніцы.

Езус урачыста ўвайшоў у Ерузалем, каб там пасхальнай таямніцай сваёй смерці і ўваскрасення завяршыць давераную Яму Нябесным Айцом місію збаўлення чалавецтва. “Аллелюя” велікоднага ранку будзе пустым словам без падзей Вялікай пятніцы. Таму Мука Пана, якую мы сёння пачулі і пачуем ізноў у Вялікую пятніцу, – гэта тая сярэдзіна, без якой нельга дайсці да велікоднага ранку.

3. Кантраст сённяшняга набажэнства выражаны ў словах “Гасанна” і “Укрыжуй”. У непастаянстве культуры натоўпу, якую падкрэслівае літургія Пальмовай нядзелі, мы бачым чалавечую любоў і адначасова нянавісць. Гэта не што іншае, як супярэчнасці нашага жыцця.

Таму падзеі Вялікага тыдня дапамагаюць нам адкрыць праўду пра нас саміх, што вельмі важна для нашага збаўлення. Да гэтага нас заклікае сённяшняя літургія, у якой мы распазнаём сябе саміх, як тых, якія праслаўляюць Бога і якія адначасова адмаўляюцца ад Яго.

4. Святы апостал Павел выдатна заўважае, што дабра, якога жадаем, мы не чынім, а зло, якога не хочам, – чынім. Сучасная секулярная культура не ўспрымае вечнай праўды. Таму, кіруючыся прынцыпамі дабра і гуманізму, мы верым сабе самім і людзям. Мы імкнёмся пераканаць сябе саміх, што дзякуючы сіле пазітыўнага мыслення і самалюбства мы будзем шчаслівыя. Мы б хацелі думаць, што грэх і злы дух адносяцца не да нас, але да іншых людзей ці палітычных сістэм.

У той жа час Вялікі тыдзень вучыць нас, што мы грэшныя і лёгка паддаёмся ўплывам злога духа. Але, з іншага боку, гэта добрая навіна, бо яна з’яўляецца дыягназам нашага духоўнага стану, нашай духоўнай хваробы, якую неабходна лячыць.

Ласка і грэх – гэта рэальнасць нашага жыцця. Можа, гэта гучыць і парадаксальна, але нельга пазнаць адно без другога.

Ва ўкрыжаваным Езусе мы бачым наш грэх, бо менавіта ён стаў прычынай Яго крыжовай смерці. У крыжы мы разважаем над цаной нашага адкуплення, бо крыжовай смерцю Божага Сына мы былі адкуплены. На крыжы Хрыста праяўляецца паўната Божай міласэрнасці, у якую ўводзіць нас Вялікі тыдзень. Укрыжаваны Хрыстус – гэта адкрытая кніга любові. Няхай яна стане нашай настольнай кнігай і вядзе да вялікай радасці Пасхі. Амэн.    

Адноўлена 20.03.2016 09:29
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Гаміліі

05.07 09:13Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Тракелях
01.07 11:55Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Будславе
26.06 11:53Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы на распачацце пілігрымкі з Мінска ў Будслаў
21.06 11:59Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на Імшы для ўдзельнікаў Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі
15.06 12:02Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча да 25-годдзя адраджэння парафіі ў Слуцку
04.06 15:47Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
27.05 09:06Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на св. Імшы перад працэсіяй Божага Цела ў Мінску
21.05 19:31Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з нагоды сярэбранага юбілею манаскіх абяцанняў біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
21.05 12:00Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з удзелам дзяцей да Першай Камуніі ў мінскай архікатэдры
20.05 14:19Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі падчас св. Імшы з нагоды 360-й гадавіны пакутніцкай смерці св. Андрэя Баболі