Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас Імшы завяршэння III Міжнароднай сустрэчы супрацоўнікаў і партнёраў «Карытас» Беларусі

Мінск, 11 кастрычніка 2016 г.

Няхай сыдзе на мяне Твая міласэрнасць!
1. Глыбокапаважаныя браты і сёстры, супрацоўнікі і партнёры «Карытас»!

Гэты рэфрэн рэспансарыйнага псальма сённяшняй святой Імшы вельмі добра адпавядае думкам нашых сэрцаў падчас III Міжнароднай сустрэчы супрацоўнікаў і партнёраў «Карытас» на тэму «Міласэрнасць на дарогах трагедыі». Калі агледзімся вакол, то ўбачым, як шмат трагедый у сучасным свеце, як шмат людзей патрабуе дапамогі, як шмат з іх сваімі думкамі паўтарае гэтыя словы і ў іх бачыць надзею.

Мы, супрацоўнікі і партнёры «Карытас», павінны дапамагчы гэтым людзям ажыццявіць іх мару. Гэта наша пакліканне. Як пакліканне да святарства ці кансэкраванага жыцця з’яўляецца дарогай у адным напрамку і без білета назад, як кажа Папа Францішак, таксама і служэнне міласэрнасці заўсёды з’яўляецца актуальным, бо, паводле Хрыста, мы заўсёды будзем мець патрабуючых і бедных, якія чакаюць нашай матэрыяльнай і духоўнай дапамогі, што пацявярджае і практыка штодзённага жыцця.

2. У сённяшнім першым чытанні апостал Павел нагадвае пра свабоду, дзеля якой Хрыстус вызваліў нас. Гэтая свабода азначае не што іншае, як жыццё ў межах Божага закону. Нагадвае Апостал народаў і пра веру, якая найперш павінна ўспрымацца як вернасць і якая дзейнічае праз любоў. Наша вера павінна быць пацверджана жыццём. Нездарма св. апостал Якуб кажа, што вера без учынкаў мёртвая.

Дух Святы адкрывае нам нябачную перспектыву нашага жыцця і ўказвае на тое, што яго стаўкі вельмі высокія. Гэта не вялікі рахунак у банку, не загарадная віла, не яхта. Гэта вечнасць, да якой Ён нас вядзе, таксама і праз выкананне Божай запаведзі любіць бліжніх і праз аказванне міласэрнасці да кожнага чалавека, асабліва да патрабуючага.

Таму знешні закон павінен быць дапоўнены і ўзбагачаны ўнутраным, духоўным. Езус вызваліў нас ад закону абразання і чыстай ежы, каб мы маглі следаваць больш патрабавальнаму закону духу, якім з’яўляецца любоў і вернасць.

Гэтае патрабаванне Езус падкрэслівае словамі з сённяшняга Евангелля: «Давайце міласціну з таго, што ўнутры вас, тады ўсё будзе ў вас чыстае». Гэта вельмі цікавая думка. Бедныя і тыя, хто жыве ў нястачы, як правіла, маюць больш праблем з захаваннем чысціні, чым багатыя. Гэта найперш праца ў цяжкіх і складаных абставінах, часта з незахаваннем агульнапрынятых санітарных нормаў, і г.д. Паглядзім, у якіх абставінах жывуць людзі ў бедных кварталах такіх гарадоў, як Рыа-дэ-Жанейра, Буэнас-Айрэс, Маніла, Калькута і г.д. Там мы ўбачым сапрадную крызісную сітуацыю. Падобную сітуацыю можна ўбачыць і ў іншых, у тым ліку і развітых краінах.

Крызіс можа быць рознага характару. Нехта перажывае псіхалагічны. Нехта сямейны. Нехта не можа справіцца з вучобай. Нехта сур’ёзна хворы. Нехта змагаецца з духоўнымі праблемамі і г.д. Найчасцей, аднак, пад крызісам мы маем на ўвазе матэрыяльны. Вялікім, не вырашаным да канца, крызісам стала Чарнобыльская катастрофа.

Аднак якім бы ні быў крызіс, ён нагадвае аб бядзе, у якой апынуўся чалавек. Вядомыя прынцыпам хрысціянскай любові, міласэрнасці і прыкладам Езуса, мы павінны быць сучаснымі самаранамі, якія не глядзяць на нацыянальнасць, на веравызнанне, але сапраўды імкнуцца дапамагчы патрабуючаму.     

3. З жыццёвага досведу мы добра ведаем, што для розных людзей важнымі з’яўляюцца розныя рэчы. Што для аднаго чалавека важнае, не абавязкова такім павінна быць для іншага. І таму мы часта здзіўляемся, што для кагосьці зусім не важна тое, што для нас з’яўляецца такім.

Евангелле распавядае пра тое, як адзін фарысей паклікаў Езуса да сябе на гасціну. Яўрэйскі рытуал абмыцця рук у такіх выпадках быў вельмі важным для яўрэяў, але не для Езуса. Для Яго больш важнымі былі іншыя, духоўныя рэчы. Таму Ён кажа, што знешняе абмыццё не такое важнае, як унутранае. Гэта не азначае, што Езус быў супраць захавання нормаў гігіены. Не! Езус глядзіць у сэрца чалавека, на яго ўнутраную чыціню, у тым ліку і гатоўнасць даваць міласціну тым, хто ў гэтым мае патрэбу.

Евангелле нагадвае нам аб тым, што тое, што мы цэнім у жыцці, не заўсёды з’яўляецца тым, што Ён цэніць. У нашым жыцці мы зацыкліваемся на часовых каштоўнасцях. У той жа час нам неабходна кіравацца вучэннем Езуса, каб нашы прыярытэты адпавядалі прыярытэтам Хрыста.

Таму сярод розных прыярытэтаў нашага жыцця павінна знайсціся месца для спраў міласэрнасці. Яе не можа быць пазбаўлены ніхто. А спазнаўшы міласэрнасць, мы павінны яе прынесці іншым, каб дапамагчы ім.

4. Сёння Каталіцкі Касцёл успамінае св. Яна XXIII, Папу, які распачаў Другі Ватыканскі Сабор. Яго моцныя погляды на імкненне да роўнасці паміж людзьмі вельмі добра прадстаўлены ў выказванні: «Мы ўсе створаны па тым жа вобразе Божым, і таму ўсе павінны мець аднолькавыя ўмовы для жыцця». Вядомы сваім пяшчотным стылем, ён імкнуўся да таго, каб Касцёл быў больш адкрыты на свет і яго патрэбы, каб у ім валодаў прынцып сацыяльнай справядлівасці.

Вучэнне Другога Ватыканскага Сабору ўнесла вялікі ўклад у развіццё практыкі дабрачыннасці і дапамогі бедным, асабліва тым, хто знаходзіцца ў крызіснай сітуацыі. Яно шырока адкрыла вочы на патрэбы сучаснага свету, на тое, што нельга прайсці міма патрабуючага, што неабходна імгненна адказваць на крызісныя выклікі часу, бо заўтра ўжо можа быць позна.

Няхай жа сённяшнія чытанні дапамогуць нам у нашай дабрачыннай дзейнасці адпаведна з духам вучэння Хрыста і Касцёла выбраць прыярытэты нашай дзейнасці. Мы не можам пакінуць адных людзей, якія знаходзяцца ў матэрыяльным ці духоўным крызісе, на што асаблівую ўвагу звяртае Папа Францішак у гэтым Юбілейным Годзе Божай Міласэрнасці, каб яна дасягнула кожнага і дапамагла яму. Амэн.

Адноўлена 11.10.2016 13:07
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Гаміліі

05.07 09:13Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Тракелях
01.07 11:55Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Будславе
26.06 11:53Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы на распачацце пілігрымкі з Мінска ў Будслаў
21.06 11:59Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на Імшы для ўдзельнікаў Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі
15.06 12:02Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча да 25-годдзя адраджэння парафіі ў Слуцку
04.06 15:47Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
27.05 09:06Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на св. Імшы перад працэсіяй Божага Цела ў Мінску
21.05 19:31Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з нагоды сярэбранага юбілею манаскіх абяцанняў біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
21.05 12:00Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з удзелам дзяцей да Першай Камуніі ў мінскай архікатэдры
20.05 14:19Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі падчас св. Імшы з нагоды 360-й гадавіны пакутніцкай смерці св. Андрэя Баболі