Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на свята свв. Сымона і Юды Тадэвуша, апосталаў

28 кастрычніка 2016 г., мінскі архікатэдральны касцёл

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты и сёстры!

1. Сёння Каталіцкі Касцёл адзначае свята святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша. Адзін і другі ўспамінаюцца ў Евангеллі.

Сымон успамінаецца як Сымон Кананейчык або Зілот, што з грэчаскай мовы азначае руплівы. Юда – як брат Якуба. У перакладзе з яўрэйскай мовы Юда азначае верны. Хрысціянскія аўтары першых стагоддзяў пішуць аб тым, што Сымон і Юда разам праводзілі апостальскую дзейнасць у Персіі і там загінулі мучaніцкай смерцю. Адсюль можна зрабіць выснову, што менавіта таму ў літургіі яны ўспамінаюцца разам і ў адзін дзень.

Акрамя евангельскага ўспаміну пра Сымона Зілота, аб ім таксама ўспамінае старажытны гісторык Юзаф Флавіюс. У гісторыі Яўрэйскай вайны ён нагадвае пра яўрэйскі вызваленчы рух зілотаў, які з’явіўся перад разбурэннем рымлянамі Ерузалемскай святыні ў 70 годзе новай эры.

Пасля Апошняй Вячэры Юда спытаў Езуса, чаму Ён аб’яўляе сябе толькі апосталам, а не свету, і атрымаў адказ, што калі хтосьці Яго любіць, то будзе захоўваць Ягонае слова, і Нябесны Айцец будзе любіць яго, і яны прыйдуць да яго і будуць прабываць з ім.

2. Аўтарам аднаго з Пасланняў Новага Запавету з’яўляецца Юда, брата Якуба. Гэтае кароткае Пасланне адрасавана Касцёлу і выказвае заклапочанасць негатыўным уплывам карупцыі на яго. У ім мы знойдзем успамін пра непразрыстыя і азадачваючыя спасылкі на старыя яўрэйскія традыцыі, але адначасова яно ўключае ў сябе заклік змагацца за перададзеную нам веру і праслаўляць адзінага Збаўцу Езуса Хрыста.

У хрысціянскай традыцыі апостал Юда Тадэвуш лічыцца апекуном у цяжкіх справах. Калі ніхто і нішто не дапамагае ў вырашэнні праблем, то людзі звяртаюцца да яго.

3. У сённяшнім першым чытанні, узятым з Паслання св. апостала Паўла да Эфесцаў, гаворыцца аб тым, што ўсе мы, ахрышчаныя, дзякуючы дзеянню Святога Духа з’яўляемся Касцёлам, які збудаваны на фундаменце апосталаў і прарокаў. Маючы на ўвазе тое, што ўсе прарокі і апосталы, за выключэннем св. Яна, былі мучанікамі, мы ўсведамляем, які грунтоўны гэты падмурак. Вядома, што калі фундамент трэскаецца, то і будынак разваліцца. Таму мы павінны быць упэўнены, што падмурак нашай веры не трэскаецца.

Камянямі гэта касцёльнага падмурку і адначасова нашай веры з’яўляюцца апосталы, сярод якіх і тыя, якіх мы ўспамінаем сёння – святыя Сымон і Юда Тадэвуш.

4. Калі мы будзем уважліва чытаць Евангелле, то з лёгкасцю ўбачым, што апосталы не заўсёды былі руплівымі і сапраўднымі лідарамі, якіх мы б хацелі ў іх бачыць. Аднак у Дзеях апосталаў мы ўбачым, як яны змяніліся пасля Спаслання Святога Духа! Дзякуючы гэтаму яны сталі такімі, якімі мы хочам іх бачыць – герольдамі веры.

Тыя, якія спалі падчас малітвы Езуса перад Яго цярпеннямі, а потым у хвіліну небяспекі збеглі ад Яго, сталі вернымі Яго наступнікамі аж да праліцця крыві. Тыя, якія са страху перад пераследам схаваліся ў Вячэрніку, сталі бясстрашнымі прапаведнікамі Евангелля.

Гэта той фундамент, на якім пабудаваны Касцёл, як Містычнае Цела Хрыста і як Божы народ. Краевугольным каменем гэтага фундаменту з’яўляецца сам Хрыстус. Дзякуючы гэтаму ўся будоўля Касцёла ўтварае адзінае цэлае і дасканалае ў Святым Духу.

5. Цяпер, калі паглядзім на сябе, то, напэўна, знойдзем шмат супольнага з апосталамі перад Пяцідзясятніцай. Нярэдка мы заклапочаны вучэннем Хрыста і нават кажам, што ў наш час немагчыма жыць паводле яго. Мы баімся і зачыняемся ў вячэрніку нашых асабістых інтарэсаў і толькі думаем аб тым, каб ніхто нас не трывожыў, нават сам Бог. Саромеемся публічна прызнацца ў сваёй веры. Калі прыходзяць выпрабаванні, уцякаем, падобна як уцякалі апосталы з Аліўнага сада, і займаем становішча чалавека, які кажа: мая хата з краю і я нічога не знаю.

Што рабіць у такой сітуацыі? Як захаваць сваю хрысціянскую тоеснасць? Ці можна яшчэ ў абставінах секулярызму, які ўмацоўваецца, і адмаўлення ад хрысціянскіх каштоўнасцяў захаваць веру і быць яе сведкамі? Ці яшчэ ёсць надзея? Такія і падобныя пытанні турбуюць нас.

Прыклад апосталаў паказвае, што надзея ёсць. Калі яны былі ўмацаваны Божай ласкай, то і мы таксама можам атрымаць яе ў дастатку. Неабходна толькі следаваць іх прыкладу, а менавіта дазволіць, каб у нашых душах адбыўся цуд Пяцідзясятніцы. Неабходна дазволіць Святому Духу нас перамяніць, кам мы, перамененыя, маглі перамяняць свет.

6. Хрыстус кажа, што разумны чалавек будуе дом на скале, так што ні ветры, ні патокі вады яго не разбураць. Прыклад апосталаў і многіх святых вучыць нас будаваць дом нашага жыцця на навуцы Евангелля. Гэта той непахісны і выпрабаваны тысячагоддзямі фундамант.

Даручым нашы нялёгкія справы і праблемы Касцёла св. Юду Тадэвушу. Няхай праз яго заступніцтва Бог адорыць нас неабходнымі для іх вырашэння ласкамі, каб па прыкладу св. Сымона мы былі руплівымі ў захаванні Божага закону, як фундаменту, на якім мы будзем будаваць нашу будучыню. Амэн.

Адноўлена 28.10.2016 21:40
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Гаміліі

05.07 09:13Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Тракелях
01.07 11:55Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Будславе
26.06 11:53Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы на распачацце пілігрымкі з Мінска ў Будслаў
21.06 11:59Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на Імшы для ўдзельнікаў Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі
15.06 12:02Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча да 25-годдзя адраджэння парафіі ў Слуцку
04.06 15:47Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
27.05 09:06Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на св. Імшы перад працэсіяй Божага Цела ў Мінску
21.05 19:31Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з нагоды сярэбранага юбілею манаскіх абяцанняў біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
21.05 12:00Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з удзелам дзяцей да Першай Камуніі ў мінскай архікатэдры
20.05 14:19Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі падчас св. Імшы з нагоды 360-й гадавіны пакутніцкай смерці св. Андрэя Баболі