Рэжысёр Юрый Гарулёў: кінафестываль «Religion Today Filmfestival» адзначаўся экуменічным характарам |
Інтэрв'ю |
29.10.2009 17:08 |
З 14 па 24 кастрычніка 2009 г. у Італіі адбываўся кінафестываль «Religion Today Filmfestival», на якім былі прадстаўлены работы рэжысёраў, што вызнаюць розныя рэлігіі свету. Мы папрасілі беларускага рэжысёра Юрыя Гарулёва, які прысутнічаў на кінафестывалі і ўваходзіў у склад журы, пракаментаваць гэтае мерапрыемства. — Якую агульную ацэнку Вы можаце даць сёлетняму кінафестывалю? Якімі асаблівасцямі ён адзначаўся? — Кінафестываль мае назву «Рэлігія сёння», і ў гэтым годзе ён быў ужо 12-м. На ім разглядаюцца працы прадстаўнікоў усіх рэлігій свету, таму можна нават казаць, што для кінафестывалю быў характэрны экуменізм у шырокім сэнсе гэтага слова. Фестываль праходзіў у Трэнта — прыгожым італьянскім горадзе са старажытнымі каталіцкімі традыцыямі. У мінулыя гады мы запрашаліся на кінафестываль як ганаровыя госці, а ў гэтым годзе з’явілася новая рыса: мы прымалі ўдзел у самой працы мерапрыемства. У Трэнта адбылося адкрыццё кінафестывалю, а затым удзельнікі накіраваліся ў Рым. Там, у сталіцы Італіі, сабраліся і тыя, хто ўдзельнічаў у так званым навучальным семінары. Размаўляла Анастасія Грышан |