У пытаннях і адказах: Мітрапаліт пра пяцігадовую працу пасля вяртання ў Беларусь |
Інтэрв'ю |
22.09.2012 22:07 |
21 верасня 2007 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI менаваў Тадэвуша Кандрусевіча арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, перавёўшы яго з архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве. З таго часу прайшло ўжо пяць гадоў. Што адбылося ў Касцёле ў Беларусі за гэты перыяд? Сваімі падсумаваннямі і развагамі пра развіццё Касцёла ў Беларусі ў відэаінтэрв'ю для Catholic.by падзяліўся Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Старэйшае пакаленне тады вітала іерарха як знаёмага пастыра, а вось маладое яшчэ толькі знаёмілася. Напэўна, сёння складана будзе знайсці католіка, які б не ведаў Мітрапаліта. За гэтыя гады ён пастараўся сустрэцца з вернікамі шматлікіх парафій — і не толькі ў межах архідыяцэзіі, наладзіў адносіны з прадстаўнікамі розных сацыяльных груп, яго не аднойчы заўважалі сярод моладзі, ён танчыў з дзецьмі і катаў іх на конях, стаў падтрымкай для душпастыраў нашай краіны і руплівым айцом для новых пакліканняў. Усяго і не пералічыш.
(1:30) Пяць гадоў у Беларусі пасля вяртання з Расіі — новы досвед? Размаўляла Валянціна Грамыка |