Слова кс. Уладзіслава Завальнюка на распачацце беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Эдварда Вайніловіча |
Разам з усімі парафіянамі, вернікамі і людзьмі добрай волі Беларусі дзякуем добраму Богу за Яго міласэрнасць, якую Ён аб’явіў нам у сённяшняй урачыстасці. Дзякуем Кангрэгацыі па справах Кананізацыі за дазвол на распачацце працэсу беатыфікацыі Слугі Божага Эдварда Вайніловіча. Дзякуем усім тым, хто прыйшоў, каб удзельнічаць у гэтай урачыстасці, прадстаўляючы наш народ, і адчуць прысутнасць сведкі веры ў ім! Да Слугі Божага Эдварда можна смела аднесці словы Святога Пісання: “Справядлівы будзе жыць у памяці вечна…” Пачатак беатыфікацыйнага працэсу Слугі Божага Эдварда Вайніловіча – гэта не што іншае, як адкрыццё Паўсюдным Каталіцкім Касцёлам дзвярэй, каб Ён прыйшоў да нас, а мы да яго ў нашых жыццёвых патрэбах, дзякуючы веры, добрым учынкам і любові Бога і бліжняга. І гэтымі дзвярыма з’яўляецца Божы храм, вось гэтае месца, дзе мы зможам атрымліваць Божую ласку праз Яго заступніцтва і дапамогу. |