II Нядзеля Адвэнту, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 40, 1–5. 9–11 Падрыхтуйце дарогу Пану Чытанне кнігі прарока Ісаі. Суцешце, суцешце народ Мой! —кажа ваш Бог. Прамаўляйце да сэрца Ерузалема і абвяшчайце яму, што скончыўся час барацьбы ягонай, што адплочаныя беззаконні ягоныя, бо атрымаў ён з рукі Пана ўдвая за ўсе свае грахі. Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце ў стэпе шлях нашаму Богу! Кожная даліна ўзвысіцца, кожная гара і пагорак панізяцца, і выбоістыя дарогі стануць раўнінай, і ланцугі гор — далінаю. І з’явіцца слава Пана, і адначасова ўбачыць яе кожнае цела, бо так сказалі вусны Пана. Узыйдзі на высокую гару, Сіён, які нясеш добрыя весткі! Зрабі моцным голас свой, Ерузалем, які нясеш добрыя весткі! Зрабі моцным голас свой, не бойся! Скажы гарадам юдэйскім: Вось Бог ваш! Вось Пан Бог прыходзіць з моцаю, і плячо Ягонае, што мае ўладу. Вось узнагарода Ягоная з Ім, і адплата Ягоная перад Яго абліччам. Як пастыр, Ён будзе пасвіць статак свой; ягнятаў будзе браць на рукі і насіць на грудзях сваіх, з клопатам будзе вадзіць кормячых авечак. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 85 (84), 9аb–10. 11–12. 13–14 (Р.: 8) Рэфрэн: Пакажы нам, Пане, сваю міласэрнасць і дай нам сваё збаўленне. 9. Паслухаю, што гаворыць Пан Бог; * Рэфрэн: 11. Міласэрнасць і вернасць сустрэнуцца разам, * Рэфрэн: 13. Пан адорыць нас шчасцем, * Рэфрэн: 2 П 3, 8–14 Чакаем новага неба і новай зямлі Чытанне Другога паслання святога апостала Пятра. Умілаваныя, гэта адно няхай не будзе схавана ад вас, што ў Пана адзін дзень, як тысяча гадоў, і тысяча гадоў, як адзін дзень. Не марудзіць Пан з выкананнем абяцання, як некаторыя лічаць гэта марудлівасцю, але Ён доўгацярплівы да нас. Ён не хоча, каб нехта загінуў, але хоча, каб усе прыйшлі да пакаяння. Прыйдзе ж дзень Пана, як злодзей. І тады нябёсы прамінуць з вялікім шумам, распаленыя стыхіі разбурацца, а зямля і ўсё створанае на ёй згарыць. Калі так гэта будзе знішчана, дык якімі ж трэба быць у святым жыцці і пабожнасці вам, якія чакаеце і прыспешваеце прыйсце Божага дня, калі палаючыя нябёсы будуць знішчаны, і распаленыя стыхіі растопяцца. Але мы, паводле абяцання Ягонага, чакаем новага неба і новай зямлі, на якіх прабывае справядлівасць. Таму, умілаваныя, чакаючы гэтага, пастарайцеся, каб Ён знайшоў вас бездакорнымі і беззаганнымі, у спакоі. Гэта слова Божае. а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 3, 4. 6 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму, і кожнае цела ўбачыць Божае збаўленне. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 1, 1–8 Падрыхтуйце дарогу Пану + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. Пачатак Евангелля Езуса Хрыста, Сына Божага. Як напісана ў прарока Ісаі: Вось Я пасылаю Анёла Майго перад Табою, які падрыхтуе дарогу Тваю. Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму. З’явіўся Ян, хрысцячы ў пустыні і абвяшчаючы хрост пакаяння для адпушчэння грахоў. І выходзілі да Яго ўся краіна юдэйская і ўсе жыхары Ерузалема, і прымалі ад яго хрост у рацэ Ярдан, вызнаючы грахі свае. Ян жа насіў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на бёдрах сваіх і еў саранчу і дзікі мёд. І прапаведаваў, кажучы: Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я няварты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на ягоных сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |