ІV Нядзеля Адвэнту, Год A |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 7, 10–14 Вось Дзева зачне і народзіць Сына Чытанне кнігі прарока Ісаі. У тыя дні: Пан прамовіў да Ахаза такімі словамі: Прасі Пана, Бога твайго, каб даў табе знак ці глыбока ў адхлані, ці высока ўгары. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 24(23), 1–2. 3–4аb. 5–6. (Р.: 7c і 10b) Рэфрэн: Прыйдзе наш Пан, Валадар Ён славы. 1. Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй,* Рэфрэн: 3. Хто ўзыдзе на гару Пана, * Рэфрэн: 5. Ён атрымае благаслаўленне ад Пана * Рэфрэн: Рым 1, 1–7 Хрыстус, патомак Давіда, — Cын Божы Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Павел, слуга Езуса Хрыста, пакліканы апостал, выбраны дзеля дабравесця Божага, якое Бог перад гэтым абяцаў праз прарокаў сваіх у святых пісаннях, пра Сына Яго, які целам паходзіў з роду Давіда, і які адкрыўся як Сын Божы ў моцы, паводле Духа святасці, праз уваскрасенне з мёртвых, пра Езуса Хрыста, Пана нашага, праз якога мы атрымалі ласку і апостальства, каб у імя Ягонае зрабіць паслухмянымі веры ўсе народы, сярод якіх і вы, пакліканыя Езусам Хрыстом. Усім, хто знаходзіцца ў Рыме, умілаваным Бога, пакліканым святым: ласка вам і спакой ад Бога, Айца нашага, і Пана Езуса Хрыста. Гэта слова Божае. Мц 1, 23 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эммануэль, што азначае «з намі Бог». Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 1, 18–24 Езус будзе народжаны з Марыі, заручанай з Юзафам, патомкам Давіда + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць Яе, хацеў патаемна адпусціць Яе. Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давіда! Не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо тое, што нарадзілася ў ёй, ёсць ад Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў. А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Панам праз прарока, які кажа: Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эммануэль, што азначае «з намі Бог». Абудзіўшыся ад сну, Юзаф зрабіў, як загадаў яму анёл Пана, і прыняў жонку сваю. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |