Пасхальная вігілія ў святую ноч |
На Пасхальную вігілію пададзена дзевяць чытанняў са Святога Пісання: сем са Старога Запавету і два з Новага Запавету. Калі гэта неабходна, можна зменшыць колькасць чытанняў. Перад эпісталай і Евангеллем, аднак, павінна быць не менш за тры чытанні са Старога Запавету, а ў крайнім выпадку — два. Ні ў якім разе нельга прапусціць трэцяе чытанне з кнігі Зыходу пра пераход праз Чырвонае мора. ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Быц 1, 1. 26–31а Убачыў Бог усё, што Ён стварыў; і было яно вельмі добрым Чытанне кнігі Быцця. На пачатку стварыў Бог неба і зямлю. І сказаў Бог: Учынім чалавека паводле Нашага вобразу і Нашага падабенства. Няхай пануе над рыбамі марскімі, над птаствам нябесным, над жывёламі, над усёю зямлёю і над усялякім паўзуном, што поўзае па зямлі. І стварыў Бог чалавека паводле свайго вобразу, паводле Божага вобразу стварыў яго, стварыў мужчыну і жанчыну. І благаславіў іх Бог, і сказаў ім: Пладзіцеся і размнажайцеся, напаўняйце зямлю і валодайце ёю; пануйце над рыбамі марскімі, над птаствам нябесным і над усімі жывымі істотамі, якія рухаюцца па зямлі. І сказаў Бог: Вось Я даю вам усялякую траву, што рассявае насеннне па ўсёй зямлі, і ўсялякае дрэва, плод якога рассявае насенне, каб яны былі вам на спажытак. А ўсім жывым істотам на зямлі і ўсялякаму нябеснаму птаству, і ўсяму, што поўзае па зямлі і мае ў сабе дыханне жыцця, Я даю на спажытак усялякую зеляніну. І так сталася. І ўбачыў Бог усё, што Ён стварыў; і было яно вельмі добрым. Гэта слова Божае. а1 РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 104 (103), 1–2а. 5–6. 10 і 12. 13–14. 24 і 35с (Р.: пар. 30) Рэфрэн: Няхай сыдзе Дух Твой і зямлю адновіць. 1. Благаславі, душа мая, Пана, * Рэфрэн: 5. Ты ўмацаваў зямлю на яе асновах, * Рэфрэн: 10. Ты крыніцы пасылаеш у даліны, * Рэфрэн: 13. З вышыні сваёй Ты поіш горы, * Рэфрэн: 24. Незлічоныя, Пане, Твае справы. * Быц 22, 1–2. 9а. 10–13.15–18 Ахвяра патрыярха нашага Абрагама Чытанне кнігі Быцця. У тыя дні: Выпрабоўваў Бог Абрагама і сказаў яму: Абрагаме. І ён адказаў: Гэта я. Бог сказаў: Вазьмі сына твайго адзінага, якога ты любіш, Ісаака, і ідзі ў зямлю Морыя, і там прынясі яго на ўсеспаленне на адной з гор, пра якую Я скажу табе. І прыйшлі на месца, пра якое сказаў яму Бог. І працягнуў Абрагам руку сваю, і ўзяў нож, каб закалоць сына свайго. Але анёл Пана паклікаў яго з неба і сказаў: Абрагаме, Абрагаме. Ён адказаў: Гэта я. Анёл сказаў: Не падымай рукі тваёй на хлопца і не рабі з ім нічога, бо цяпер Я ведаю, што ты баішся Бога і не пашкадаваў сына свайго адзінага для Мяне. Узняў Абрагам вочы свае і ўбачыў за сабою барана, які заблытаўся ў гушчары рагамі сваімі. Абрагам пайшоў, узяў барана і прынёс яго на ўсеспаленне замест сына. Анёл Пана другі раз паклікаў Абрагама з неба і сказаў: Прысягаю, — кажа Пан, — паколькі ты зрабіў гэта і не пашкадаваў сына свайго адзінага, то Я благаслаўлю цябе і памножу патомства тваё, як зоркі на небе і як пясок на беразе мора, і патомства тваё здабудзе брамы ворагаў тваіх. І атрымаюць благаслаўленне ў патомстве тваім усе народы зямлі, бо ты паслухаўся голасу Майго. Гэта слова Божае. а2 РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 16 (15), 5 і 8. 9–10. 11 (Р.: 1) Рэфрэн: Захавай мяне, Божа, бо на Цябе спадзяюся. 5. Пан частка спадчыны маёй і келіха майго, * Рэфрэн: 9. Таму радуецца маё сэрца і весяліцца душа, * Рэфрэн: 11. Ты дарогу жыцця мне пакажаш, * Зых 14, 15 — 15, 1а Сыны Ізраэля прайшлі па сушы сярод мора Чытанне кнігі Зыходу. У тыя дні: Сказаў Пан Майсею: Чаму ты ўсклікаеш да Мяне? Скажы сынам Ізраэля, няхай выходзяць. А ты падымі кій свой і працягні руку сваю да мора і падзялі яго, і пойдуць сыны Ізраэля сярод мора па сушы. Я ж зраблю жорсткім сэрца егіпцян, каб пайшлі яны ўслед за імі. І пакажу славу Маю на фараоне і ўсім войску ягоным, на калясніцах і вершніках ягоных. І даведаюцца егіпцяне, што Я — Пан, калі пакажу славу Маю на фараоне і ўсім войску ягоным, на калясніцах і вершніках ягоных. І зрушыўся Анёл Божы, які ішоў перад войскам Ізраэля, і пайшоў ззаду іх, а разам з ім і слуп воблачны перасунуўся спераду назад. Стаў паміж войскам егіпецкім і войскам ізраэльскім; і была хмара цёмная для адных, і асвятляла ноч другім так, што не маглі ўсю ноч падысці адзін да аднаго. І калі Майсей працягнуў руку да мора, Пан гнаў мора моцным усходнім ветрам усю ноч і ператварыў у сушу, і разлілася вада. І пайшлі сыны Ізраэля праз сярэдзіну мора па сушы; вада была для іх сцяною з правага і з левага боку. І пагналіся егіпцяне, і ўвайшла за імі ў сярэдзіну мора ўся конніца фараона, калясніцы і вершнікі ягоныя. І вось на світанні Пан паглядзеў на войска егіпцян са слупа вогненнага і воблачнага і прывёў у замяшанне войска іхняе. І падвярнуў колы калясніцаў, што ім цяжка было рухацца. І казалі егіпцяне: Уцякакайма ад Ізраэля, бо Пан ваюе за іх супраць егіпцян. І сказаў Пан Майсею: Працягні руку сваю да мора, каб павярнуліся воды да егіпцян на калясніцы і вершнікаў іхніх. І калі Майсей працягнуў руку да мора, на самым світанні яно вярнулася на сваё месца, і бегла вада насустрач егіпцянам, якія ўцякалі, і патапіў іх Пан сярод хваляў. І вярнулася вада, і накрыла калясніцы і вершнікаў усяго войска фараона, якое ўвайшло за імі ў мора, і не засталося ніводнага з іх. А сыны Ізраэля прайшлі па сушы сярод мора, і вада стаяла каля іх сцяною з левага і з правага боку. І ў той дзень вызваліў Пан Ізраэль з рук егіпецкіх. І ўбачылі ізраільцяне мёртвых егіпцян на беразе мора. Убачылі моцную руку, якую Пан узняў супраць егіпцян. Спалохаўся народ Пана і паверыў Пану і Майсею, слузе Ягонаму. Тады Майсей і сыны Ізраэля заспявалі песню Пану: Не гаворыцца: Гэта слова Божае. а3 РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Зых 15, 1b–2. 3–4. 5–6. 17–18 (Р.: 1а) Рэфрэн: Спяваю Пану, бо Ён узвысіўся. 1. Спяваю Пану, бо Ён узвысіўся, † Рэфрэн: 3. Пан магутны ў барацьбе, * Рэфрэн: 5. Бездань іх праглынула, * Рэфрэн: 17. Ты вывеў народ свой і пасадзіў яго на гары спадчыны сваёй, * Іс 54, 5–14 У вечнай міласэрнасці злітуюся над табою, — кажа Пан, Адкупіцель твой Чытанне кнігі прарока Ісаі. Пан Магуццяў — імя Ягонае; і Адкупіцель твой — Святы Ізраэля, Богам усёй зямлі Ён будзе названы. Бо як жонку пакінутую і засмучаную духам, кліча цябе Пан. І як да жонкі, адрынутай у маладосці, звяртаецца да цябе твой Бог: На малы час Я пакінуў цябе, але з вялікай міласцю прыму цябе. У прыступе гневу Я схаваў ад цябе на хвіліну аблічча Маё, але ў вечнай міласэрнасці злітуюся над табою, — кажа Пан, Адкупіцель твой. Бо для Мяне гэта, як воды Ноя, калі прысягнуў Я, што воды Ноя не прыйдуць больш на зямлю; так прысягнуў Я, што не буду гневацца на цябе і дакараць цябе не буду. Бо горы знікнуць, і пагоркі захістаюцца, але міласэрнасць Мая не адступіць ад цябе, і запавет спакою Майго не пахіснецца, — кажа Пан, які спагадае табе. Няшчасная, несуцешаная, якую кідаюць буры! Вось Я пакладу твае падставы на рубінах і падмурак твой — на сапфірах; яшмаю аздоблю твае вежы, упрыгожу крышталём твае брамы, усю агароджу тваю — каштоўнымі камянямі. Усе сыны твае будуць вучыцца ў Пана, і поспех сыноў тваіх будзе вялікі; на справядлівасці будзе твой моцны падмурак. Ты пазбудзешся ўціску, бо не будзеш баяцца, пазбудзешся жаху, бо ён не падыдзе да цябе. Гэта слова Божае. а4 РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 30 (29), 2 і 4. 5–6. 11 і 12а і 13b (Р.: пар. 2а) Рэфрэн: Узвялічу Пана, бо Ён мяне збавіў. 2. Узвялічу Цябе, Пане, бо Ты мяне збавіў * Рэфрэн: 5. Спявайце Пану вы, Ягоныя верныя, * Рэфрэн: 11. Пачуй, Пане, і злітуйся нада мною, * Іс 55, 1–11 Прыйдзіце да Мяне, і жыць будзе душа ваша. І дам вам запавет вечны Чытанне кнігі прарока Ісаі. Так кажа Пан: Сасмаглыя, усе ідзіце да водаў. а5 РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Іс 12, 2–3. 4bcd. 5–6 (Р.: 3)
Рэфрэн: Будзеце чэрпаць з крыніцаў збаўлення. 2. Вось Бог — маё збаўленне, † Рэфрэн: 4. Праслаўляйце Пана, * Рэфрэн: 5. Спявайце Пану, бо Ён учыніў вялікія рэчы, * Бар 3, 9–15. 32 — 4, 4
Хадзі ў ззянні святла Пана Чытанне кнігі прарока Баруха. Слухай, Ізраэль, запаведзі, якія даюць жыццё, схілі вуха, каб спазнаць мудрасць. Як сталася, Ізраэль, што ты знаходзішся ў зямлі ворагаў? Змарнеў ты ў чужой зямлі, лічаць цябе апаганеным, як мёртвых. Ты залічаны да тых, хто сыходзіць у адхлань. Ты пакінуў крыніцу мудрасці. Калі б хадзіў ты дарогай Божай, у спакоі жыў бы навекі. Пазнай, дзе мудрасць, дзе сіла і розум, і спазнаеш таксама, дзе доўгае і шчаслівае жыццё, дзе святло вачэй і спакой. Але ж хто знайшоў яе месца, хто ўвайшоў у скарбніцы яе? Той жа, хто ведае ўсё, ведае яе і адшукае яе сваёй мудрасцю. Той, хто стварыў зямлю на вечныя часы і напоўніў яе чацвераногімі звярамі; хто паслаў святло, і яно пайшло, паклікаў яго, і яно паслухалася Яго з трымценнем. Зоркі радасна зіхацяць на сваіх вартах. Ён паклікаў іх, а яны адказалі: Вось мы. Яны з радасцю свецяць свайму Стварыцелю. Ён Бог наш. І ніхто іншы не можа параўнацца з Ім. Ён знайшоў усе шляхі мудрасці і даў яе слузе свайму, Якубу, і Ізраэлю, умілаванаму свайму. Пасля з’явілася яна на зямлі і пасялілася сярод людзей. Гэтай мудрасцю ёсць кніга запаведзяў Божых і Закон, які трывае навекі. Кожны, хто яго захоўвае, жыць будзе. Хто яго адкідвае, памрэ. Вярніся, Якубе, трымайся яго, хадзі ў ззянні яго святла. Не давай славы сваёй чужынцу, ні прывілеяў тваіх іншаму народу. Шчаслівыя мы, Ізраэль, бо ведаем тое, што падабаецца Богу. а6 РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 19 (18), 8. 9. 10. 11 (Р.: Ян 6, 68с)
Рэфрэн: Пане, Ты маеш словы вечнага жыцця. 8. Закон Пана дасканалы, * Рэфрэн: 9. Загады Пана справядлівыя * Рэфрэн: 10. Боязь Божая беззаганная * Рэфрэн: 11. Больш каштоўныя, чым золата, * Рэфрэн: Эзх 36, 16–17а. 18–28
I акраплю вас вадою чыстаю, і дам вам сэрца новае Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля. I скіравана было слова Божае да мяне: Сыне чалавечы, дом Ізраэля жыў на зямлі сваёй і зганьбіў яе паводзінамі і ўчынкамі сваімі. I Я спаслаў на іх гнеў Мой за тое, што пралівалі кроў на зямлю і знеслаўлялі яе ідаламі сваімі. I раскідаў іх сярод народаў, і яны рассеяліся па землях. Я судзіў іх паводле іхніх паводзінаў і ўчынкаў. I прыйшлі яны да народаў, да якіх пайшлі, і ганьбілі імя Маё, бо казалі пра іх, што гэта народ Пана і што з зямлі Ягонай выйшлі яны. I пашкадаваў Я святое імя сваё, якое зняславіў дом Ізраэля сярод народаў, да якіх прыйшоў. Таму скажы дому Ізраэля, што так гаворыць Пан Бог: Не дзеля вас Я зраблю гэта, а дзеля Майго святога імя, якое зганьбілі вы сярод народаў, да якіх прыйшлі. I асвячу вялікае імя Маё, зняслаўленае сярод народаў, у якіх вы зганьбілі яго, і даведаюцца народы, што Я — Пан, — кажа Пан Бог, — калі Мая святасць праявіцца ў вас перад вачыма іхнімі. I Я вазьму вас з народаў, і збяру з усіх земляў, і прывяду вас у зямлю вашую. I акраплю вас вадою чыстаю, і будзеце ачышчаны ад ўсяго бруду вашага, і ад ўсіх ідалаў вашых ачышчу вас. I дам вам сэрца новае і дух новы — у нутро вашае, і забяру сэрца каменнае з цела вашага, і дам вам сэрца з плоці. I дух Мой удыхну ў нутро вашае, і зраблю так, што вы будзеце хадзіць у Законе Маім, захоўваць пастановы Мае і выконваць іх. I будзеце жыць на зямлі, якую Я даў айцам вашым, і будзеце народам Маім, і Я буду вашым Богам. а7 РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 42 (41), 3. 5bcd; Пс 43 (42), 3. 4 (Р.: 42 (41), 2)
Рэфрэн: Душа мая, Божа, прагне Цябе. 3. Душа мая прагне Бога, * Рэфрэн: 5. Я ўваходзіў са святочнай грамадой * Рэфрэн: 3. Пашлі святло Тваё і Тваю праўду, * Рэфрэн: 4. Я прыйду да Божага алтара, * Рэфрэн: Чытаецца калекта і гімн « Хвала на вышынях Богу…» аЭПІСТАЛА Рым 6, 3–11 Хрыстус, уваскросшы з мёртвых, ужо не памірае Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Ці ж не ведаеце, што ўсе мы, ахрышчаныя ў Езуса Хрыста, у смерць Ягоную ахрысціліся? Дык вось, мы пахаваныя з Ім хрышчэннем у смерць, каб, як Хрыстус уваскрос з мёртвых дзеля славы Айца, так і нам хадзіць у абноўленым жыцці. Бо калі мы паяднаныя з Ім падабенствам смерці Ягонай, то павінны быць паяднаныя і падабенствам уваскрасення, ведаючы, што былы наш чалавек укрыжаваны з Ім для таго, каб было знішчана грэшнае цела, каб нам не быць ужо нявольнікамі граху; бо той, хто памёр, вызваліўся ад граху. Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім, ведаючы, што Хрыстус, уваскросшы з мёртвых, ужо не памірае, смерць ужо не мае над Ім улады. Бо тое, што Ён памёр, дык памёр раз і назаўсёды для граху, а што жыве, дык жыве дзеля Бога. Так і вы лічыце сябе мёртвымі для граху, а жывымі для Бога ў Хрысце Езусе. Гэта слова Пана. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 118 (117), 1–2. 16–17. 22–23
Рэфрэн: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. 1. Хваліце Пана, бо Ён добры, * Рэфрэн: 16. Правіца Пана ўзнялася высока, * Рэфрэн: 22. Камень, адкінуты будаўнікамі, * Рэфрэн: аЕВАНГЕЛЛЕ Ў ГОД А Мц 28, 1–10 Ён уваскрос з мёртвых і вось апярэджвае вас у Галілеі + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. Калі мінула субота, на світанні першага дня тыдня, прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу. І вось стаўся вялікі землятрус, бо анёл Пана, які сышоў з неба, падышоў, адсунуў камень і сеў на ім. Выгляд жа ягоны быў, як маланка, і адзенне ягонае было белае, як снег. Ад страху перад ім задрыжэлі вартаўнікі і сталі, як мёртвыя. Анёл жа, прамаўляючы да жанчын, сказаў: Не бойцеся, бо ведаю, што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага. Няма Яго тут, Ён уваскрос, як сказаў. Падыдзіце, паглядзіце на месца, дзе быў пакладзены, ды ідзіце хутчэй, скажыце вучням Ягоным, што Ён уваскрос з мёртвых і вось апярэджвае вас у Галілеі. Там Яго ўбачыце. Гэта я сказаў вам. І, хутка адышоўшы ад магілы, са страхам і вялікай радасцю пабеглі паведаміць вучням Ягоным. І вось Езус, выйшаўшы ім насустрач, сказаў: Вітайце. Яны ж, падышоўшы, абнялі ногі Ягоныя і пакланіліся Яму. Тады кажа ім Езус: Не бойцеся. Ідзіце, паведаміце братам Маім, каб ішлі ў Галілею, там Мяне ўбачаць. Гэта слова Пана. аЕВАНГЕЛЛЕ Ў ГОД В Мк 16, 1–7 Езус Назаранін, укрыжаваны, уваскрос + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. Калі мінула субота, Марыя Магдалена і Марыя Якубава, і Саламея купілі пахучыя алеі, каб пайсці і намасціць Езуса. І вельмі рана, у першы дзень тыдня, прыходзяць да магілы, калі ўзышло сонца, і кажуць між сабою: Хто адсуне нам камень ад уваходу ў магілу? І паглядзеўшы, бачаць, што камень адсунуты, а ён быў вельмі вялікі. І ўвайшоўшы ў магілу, убачылі юнака, які сядзеў з правага боку, апрануты ў белае адзенне, і вельмі спалохаліся. А ён кажа ім: Не бойцеся. Шукаеце Езуса Назараніна, укрыжаванага; Ён уваскрос, Яго тут няма. Вось месца, дзе паклалі Яго. Але ідзіце, скажыце вучням Ягоным і Пятру: Апярэдзіць вас у Галілеі. Там Яго ўбачыце, як Ён сказаў вам. Гэта слова Пана. аЕВАНГЕЛЛЕ Ў ГОД С Лк 24, 1–12
Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У першы дзень тыдня, на досвітку, жанчыны прыйшлі да магілы, несучы прыгатаваныя пахучыя алеі. І ўбачылі камень адсунуты ад магілы. Але, увайшоўшы, не знайшлі цела Пана Езуса. Калі яны стаялі ў разгубленасці, раптам з’явіліся перад імі два мужчыны ў бліскучым адзенні. Напалоханыя жанчыны схілілі твары свае да зямлі, а тыя сказалі ім: Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос. Успомніце, як Ён сказаў вам, калі быў яшчэ ў Галілеі: Сын Чалавечы павінен быць выданы ў рукі грэшнікаў і ўкрыжаваны, але на трэці дзень уваскрэсне. І ўзгадалі яны словы Ягоныя, і вярнуліся ад магілы, і расказалі гэта ўсё Адзінаццаці і ўсім астатнім. Гэта былі Марыя Магдалена, Яна і Марыя Якубава; ды іншыя, што былі з імі, казалі пра гэта Апосталам. Але словы гэтыя здаліся ім пустымі, і не верылі ім. Пётр жа ўстаў і пабег да магілы, і, зазірнуўшы, убачыў там толькі палотны. І вярнуўся да сябе, здзіўляючыся таму, што сталася. Гэта слова Пана.
|