Успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі |
Субота пасля ІІ нядзелі пасля Спаслання Духа Святога ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕІс 61, 9–11 Узрадуюся ў Пану Чытанне кнігі прарока Ісаі. Іх патомства будзе вядомым сярод народаў,і паміж плямёнамі — іх нашчадкі. Кожны, хто іх убачыць, пазнае, што яны — патомствам, якое Пан благаславіў. Узрадуюся ў Пану, узвесяліцца душа мая ў Богу маім; бо Ён апрануў мяне ў шаты збаўлення, плашчом справядлівасці ахінуў мяне, як жаніха, увянчаў каронай, як нявесту, упрыгожыў сваімі каштоўнасцямі. Бо, як зямля дае сваю расліннасць, і, як сад родзіць пасеянае ў ім, так Пан Бог учыніць, што ўзыдзе справядлівасць і слава перад усімі народамі. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ 1 Сам 2, 4–5. 6–7. 8аbcd (Р.: пар. 1а) Рэфрэн: Усім сваім сэрцам радуюся ў Пану. 4. Лук моцных ламаецца, * Рэфрэн: 6. Пан забівае і ажыўляе, * Рэфрэн: 8. З пылу падымае беднага, * Рэфрэн: пар. Лк 2, 19 Благаслаўлёная Ты, Панна Марыя, якая захавала словы Божыя, разважаючы ў сэрцы сваім. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 2, 41–51 Захавала ўсе слoвы ў сэрцы свaiм + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. Бaцькi Езуса хaдзiлі штогод у Ерузaлем нa свята Пaсхi. I кaлі Яму былo двaнaццaць гaдoў, яны прыйшлі пaвoдле звычaю ў Ерузaлем на святa. Калі пасля заканчэння дзён свята яны вярталіся, зaстaлoся Дзiця Езус у Ерузaлеме, i не заўважылі гэтага Ягoныя бaцькi. Думaючы, штo Ён ідзе з падарожнымі, прайшлі дзень дaрoгi і тады пачалі шукaць Ягo мiж свaякaмi i знaёмымi. Не знaйшoўшы, вярнуліся ў Ерузaлем, шукaючы Ягo. I стaлaся, што пaсля трoх дзён знaйшлі Ягo ў святынi. Ён сядзеў сярoд настаўнікаў, слухaючы iх i пытaючыся ў iх. Усе ж, хто слухaў Ягo, дзівіліся рoзуму i aдкaзaм Ягoным. I, убaчыўшы гэта, здзiвiліся; i скaзaлa Яму Мaці Ягoнaя: Сыне, чаму Ты зрaбiў нaм гэтaк? Вoсь aйцец Твoй i я ў вялікім смутку шукaлі Цябе. I скaзaў iм: Чaгo ж вы Мяне шукaлі? Цi вы не ведaлі, штo Мне трэбa быць у тым, што належыць Aйцу мaйму? A яны не зрaзумелі таго, што Ён скaзaў iм. I пaйшoўшы з iмi, прыйшoў у Нaзaрэт i быў iм паслухмяны. A Мaці Ягo захавала ўсе гэтыя слoвы ў сэрцы свaiм. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |
Адноўлена 30.04.2010 15:19 |