| К. Божа, прыйдзі мне на дапамогу.Н. Пане, паспяшы да мяне на паратунак.
 Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
 Як была спрадвеку, цяпер і заўсёды,
 і на векі вечныя. Амэн. Аллелюя.
 
 ГІМН О, жыццядайны Творца зор,
 Святло жыцця і наш узор,
 О, Адкупіцель ўсёй зямлі,
 Малітвы нашыя прымі.
 
 Ты спачуваў, што згіне век І смерць спазнае чалавек.
 Знямоглы свет збаўляеш Ты,
 Нас апраўдаеш назаўжды.
 
 Хіліўся свет ў вячэрні час,Ты як жаніх прыйшоў да нас
 З улоння Дзевы Ўсесвятой,
 Марыі, Маці дарагой.
 
 Ўвесь свет, калені ты схіліПрад моцай Божай і малі.
 Зямля і неба хай пяюць,
 Прарочаць і пашану шлюць.
 
 Цябе, Святога, з вераюУ дні мы просім шэрыя,
 Суддзя народаў, збаў жа нас
 Ад зброі д’ябла ў страшны час.
 Табе, наш Хрыстэ, добры Пан,Айцец Нябесны, Валадар
 І Суцяшыцель Дух Святы,
 Хвала хай будзе назаўжды. Амэн.
 
 1 ант. Абвяшчайце народам і кажыце: * Вось прыйдзе Бог, наш Збаўца.
 
 
 Псальм 141 (140), 1–9Малітва ў небяспецы
 І ўзносіцца перад Богам дым кадзіла ад малітваў святых з рукі анёла (Ап 8, 4)
 
 
 Да Цябе, Пане, усклікаю, паспяшайся да мяне, *пачуй мой голас, калі Цябе клічу.
 Няхай мая малітва ўзыдзе да Цябе, нібы кадзіла, *
 а ўзнясенне рук маіх – нібы вячэрняя ахвяра.
 Пастаў, Пане, варту на вуснах маіх *
 і захавай браму маіх вуснаў.
 Не дай схіліцца сэрцу майму да злога слова, *
 да здзяйснення нягодных учынкаў,
 каб з людзьмі, якія чыняць беззаконне, *
 я ніколі не еў іх прысмакаў.
 Няхай справядлівы ў міласэрнасці *
 ўдарае мяне і дакарае,
 аднак алей грэшніка †
 няхай не намашчае маёй галавы, *
 бо заўсёды мая малітва скіравана супраць іх зла.
 Іх суддзі патрапілі ў моц Божую *
 і пачулі, якія лагодныя былі мае словы.
 Як разараная і рассечаная зямля, *
 так будуць раскіданы іх косткі над пашчай адхлані.
 Да Цябе, Пане, звернуты вочы мае, *
 у Табе шукаю прытулку, не адкінь душы маёй.
 Захавай мяне ад пастак, пастаўленых на мяне, *
 і ад сíла тых, хто чыніць зло.
 
 Ант. Абвяшчайце народам і кажыце: * Вось прыйдзе Бог, наш Збаўца.
 
 2 ант. Вось прыйдзе Пан і ўсе Яго святыя з Ім, * і будзе ў дзень гэты вялікае святло, / аллелюя.
 
 
 Псальм 142 (141)Ты — мая абарона
 
 Усё гэта споўнілася ў час цярпення Пана (св. Гілярый)
 
 Гучна ўсклікаю да Пана, *голасна Пана прашу.
 Выліваю перад Яго абліччам сваю жальбу *
 і расказваю Яму пра сваю нядолю.
 Калі знемагае дух мой ува мне, *
 Ты ведаеш сцежкі мае.
 На шляху, якім хаджу, *
 тайком паставілі пастку на мяне.
 Гляджу ўправа і бачу: *
 ніхто не зважае на мяне.
 Няма для мяне прытулку, *
 ніхто не клапоціцца пра маю душу.
 Я ўсклікаў да Цябе, Пане, †
 я казаў: «Ты — мая абарона, *
 мая доля ў краіне жывых.
 Прыслухайся да майго ўсклікання, *
 бо я вельмі прыніжаны.
 Вызвалі мяне ад ганіцеляў маіх, *
 бо яны мацнейшыя за мяне.
 Выведзі з няволі душу маю, *
 каб я дзякаваў імені Твайму.
 Акружаць справядлівыя мяне, *
 калі ўчыніш мне дабро».
 
 Ант. Вось прыйдзе Пан і ўсе Яго святыя з Ім, * і будзе ў дзень гэты вялікае святло, / аллелюя.
 
 
 3 ант. Прыйдзе Пан з вялікаю моцаю, * і ўбачыць Яго кожнае стварэнне.
 
 
 ПесняХрыстус, Слуга Божы
 
 Флп 2, 6–11 Езус Хрыстус, будучы ў постаці Бога, *не скарыстаў з таго, каб быць нароўні з Богам,
 але выракся самога сябе, прыняўшы постаць слугі, †
 прыпадобніўшыся да людзей; *
 і з выгляду стаўшы як чалавек,
 прынізіў сябе, †
 будучы паслухмяным ажно да смерці, *
 смерці крыжовай.
 Таму Бог узвысіў Яго *
 і даў Яму імя па-над усялякае імя,
 каб на імя Езуса схілілася кожнае калена *
 стварэнняў нябесных, зямных і падземных,
 і каб кожны язык вызнаваў: †
 «Панам ёсць Езус Хрыстус», *
 дзеля хвалы Бога Айца.
 
 Ант. Прыйдзе Пан з вялікаю моцаю, * і ўбачыць Яго кожнае стварэнне.
 
 
 КАРОТКАЕ ЧЫТАННЕ
 1 Тэс 5, 23-24 Сам жа Бог спакою няхай асвяціць вас цалкам, і ўвесь дух ваш, і душа, і цела няхай захаваюцца без заганы ў прыйсце Пана нашага Езуса Хрыста. Верны той, хто вас кліча, які і здзейсніць гэта. 
КАРОТКІ РЭСПАНСОРЫЙ
 
 К. Пакажы нам, Пане, * сваю міласэрнасць. Н. Пакажы. К. І збаўленне сваё дай нам. Н. Сваю. К. Хвала Айцу. Н. Пакажы.
 
 Ант. да песні Марыі. Чувайце, бо не ведаеце, * у які дзень Пан ваш прыйдзе.
 
 
 Песня МарыіРадасць душы ў Пану
 
  Лк 1, 46–55 
Велічае душа мая Пана, *і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу,
 бо глянуў Бог на пакору сваёй слугі. *
 I цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні.
 Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, *
 а імя Яго святое.
 І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне *
 над тымі, хто Яго баіцца.
 Паказаў моц сваёй правіцы, *
 рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам.
 Скінуў магутных з трона *
 і ўзвысіў пакорных.
 Дабром галодных насыціў, *
 а багатых ні з чым адправіў.
 Прыняў свайго слугу Ізраэля, *
 памятаючы пра сваю міласэрнасць,
 як абяцаў бацькам нашым — *
 Абрагаму і яго патомству навекі.
 
 Ант. Чувайце, бо не ведаеце, * у які дзень Пан ваш прыйдзе.
 ПРОСЬБЫХрыста, радасць і вяселле ўсіх, хто Яго чакае, клічам:
 Прыйдзі, Пане, і не спазняйся.
 З радасцю чакаем Твайго прыйсця,
 – прыйдзі, Пане Езу.
 Ты існуеш перад вякамі,
 – прыйдзі збавіць нас у гэтым веку.
 Ты стварыў свет і ўсё, што яго насяляе,
 – прыйдзі адкупіць справу сваіх рук.
 Ты не пагардзіў нашай смяротнай натурай,
 – прыйдзі вырваць нас з улады смерці.
 Ты прыйшоў, каб мы мелі паўнату жыцця,
 – прыйдзі і дай нам сваё вечнае жыццё.
 Ты пажадаў з’яднаць усіх людзей у сваім валадарстве,
 – прыйдзі сабраць тых, хто спадзяецца ўбачыць Тваё аблічча.
 
 Ойча наш.
 
 Усемагутны Божа, просiм Цябе, дай верным Тваiм такую ахвоту, каб добрымi справамi падрыхтаваліся да сустрэчы Хрыста, які прыходзіць, а ў судны дзень, далучаныя да Яго выбраных, маглі дасягнуць Валадарства нябеснага. Праз Пана нашага, Езуса Хрыста, Твайго Сына, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог, праз усе вякі вечныя. Амэн.
 фКалі прысутнічае святар або дыякан, ён рассылае народ, кажучы:Пан з вамі.
 Н. І з духам тваім.
 
 Няхай благаславіць вас Бог усемагутны:
 Айцец і Сын, † і Дух Святы.
 Н. Амэн.
 
 Ідзіце ў супакоі Хрыста.
 Н. Дзякуем Пану Богу.
 
 Калі святар або дыякан адсутнічаюць ці калі Гадзіна гаворыцца індывідуальна, то яна завяршаецца наступным чынам:
 Няхай Пан благаславіць нас,
 абароніць ад усялякага зла і давядзе да жыцця вечнага.
 Н. Амэн.
 
 |