Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Малітва аб беатыфікацыі Божага Слугі Эдварда Вайніловіча

Ойча Нябесны, у слаўнай асобе Божага Слугі Эдварда Вайніловіча Ты адкрываеш нам веліч яго хрысціянскага духу любові і служэння Богу і бліжнім, што выяўлялася ў яго закліку, поўным пакоры: Так хацеў Бог!

Чэрпаючы сілу ў малітве і сакрамэнтах, ён заставаўся верным мужам і бацькам сям’і, дзяржаўным дзеячам і будаўніком святыняў. Жывая вера была яго ўнутраным святлом, паходняю дабрыні і справядлівасці да людзей розных веравызнанняў, у якіх заўсёды бачыў брата і сястру, а дзецям-сіротам быў айцом і апекуном.

Добры Божа, дай і мне зразумець сваё зямное і хрысціянскае пакліканне. Адкрый сэрца маё на Тваю святую волю, бо толькі тады я змагу зрабіць больш добрага для сваёй душы, сям'і, Бацькаўшчыны, хрысціянскага народу і ўсяго чалавецтва.

Аб’яві Тваю святую волю праз заступніцтва Слугі Твайго Эдварда і выслухай просьбу маю (назваць просьбу…), якую ўзношу да Цябе з надзеяй, што ў хуткім часе ён будзе ўключаны ў лік Тваіх святых. Амэн.

IMPRIMATUR
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Мінск, № 70/к/16 ад 10.04.2016 г.

Пра ласкі, атрыманыя праз заступніцтва Божага Слугі Эдварда Вайніловіча, просім паведаміць па адрасе: касцёл св. Сымона і св. Алены, 220050 г. Мінск вул. Савецкая, 15, тэл: +375 17 200 44 15, e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .+375 17 200 44 15

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.