14.06.2014 03:00 |
«Я ж кажу вам: не прысягайце наогул»
У той час: Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана было продкам: Не прысягай фальшыва, а выконвай перад Богам прысягі свае. Я ж кажу вам: не прысягайце наогул: ні небам, бо гэта пасад Божы; ні зямлёю, бо гэта падножжа ног Ягоных; ні Ерузалемам, бо гэта горад вялікага Караля. Ні галавою сваёй не прысягай, бо не можаш ніводнага воласа зрабіць белым або чорным. І няхай будзе слова вашае «так-так», «не-не». А што звыш гэтага, тое ад злога.
|