Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Слова Жыцця на верасень 2012
31.08.2012 12:22

Прэзентацыя на верасень >>>

«Кожны, хто п’е гэтую ваду, зноў адчуе прагу. А хто б піў ваду, якую Я дам яму, не зазнае смагі навекі; а вада, якую дам яму, стане ў ім крыніцай вады, якая цячэ ў жыццё вечнае» (Ян 4, 13–14)

У размове з самаранкаю каля Якубавай студнi — сярод евангельскіх апавяданняў гэта сапраўдная пярлiна! — Езус кажа пра ваду як пра найпрасцейшы спажытак, найбольш жыццядайны, найбольш пажаданы сярод людзей, звыклых да жыцця ў пустынi. Не трэба доўга тлумачыць, каб зразумець, чым ёсць вада.

Вада з крынiцы служыць нашаму зямному жыццю, а вада, пра якую кажа Езус, дае нам жыццё вечнае.

Як пустыня квiтнее пасля шчодрага дажджу, так i зерне, пасеянае ў нас падчас хросту, можа расквiтнець толькi тады, калi будзе арошана словам Божым. Мы ўзрастаем, даем новыя парасткi, набываем выгляд дрэва альбо прыгожае кветкi таму, што атрымлiваем жывую ваду Слова, якая абуджае жыццё i падтрымлiвае яго ў вечнасцi.


«Кожны, хто п’е гэтую ваду, зноў адчуе прагу. А хто б піў ваду, якую Я дам яму, не зазнае смагі навекі; а вада, якую дам яму, стане ў ім крыніцай вады, якая цячэ ў жыццё вечнае».

Слова Езуса скiравана да ўсiх нас, сасмаглых i ўсведамляючых слабасць свайго духа, але адчуваючых гарачыню прагнення таго, чым ёсць гэтая агульная патрэба — напiцца з крынiцы сапраўднага жыцця i вялiкiх чалавечых каштоўнасцяў.

Па сутнасцi, Езус звяртаецца да ўсiх сучасных мужчын i жанчын, паказваючы, дзе можна знайсцi адказы на свае пытаннi i поўнае насычэнне прагненняў.

Будзем жа старацца ўсё больш чэрпаць з Ягоных словаў i дазволiм, каб Ягоны зварот насычаў нас.

Якiм чынам?

Евангелiзуючы нанова сваё жыццё, супастаўляючы яго са словамi Евангелля, старайцеся мысліць думкамi Езуса i любiць Ягоным сэрцам.

У кожную хвiлiну, калi стараемся жыць Евангеллем, мы п’ем па кроплi гэтую жывую ваду.

Кожны жэст любовi да нашых блiжнiх з’яўляецца глытком гэтай вады.

Сапраўды так, бо гэтая вада, такая жывая i каштоўная, мае надзвычайную ўласцiвасць выцякаць з нашых сэрцаў заўсёды, калi мы адкрываем iх з любовi да ўсiх. Гэта крынiца Бога, якая дае ваду ў такой ступенi, у якой яе глыбокi струмень — праз маленькiя альбо вялiкiя ўчынкi любовi — наталяе прагненні iншых.


«Кожны, хто п’е гэтую ваду, зноў адчуе прагу. А хто б піў ваду, якую Я дам яму, не зазнае смагі навекі; а вада, якую дам яму, стане ў ім крыніцай вады, якая цячэ ў жыццё вечнае».

Зразумейце яшчэ, што гэтую жывую ваду, якую мы чэрпаем ад Бога, прысутнага ў нас саміх, мы павiнны аддаваць, каб нiхто не цярпеў ад смагi.

Часам дастаткова аднаго слова, аднае ўсмешкi, нейкага знаку салiдарнасцi, каб поўнасцю аднавiць у кагосьцi пачуццё годнасцi, задавальнення, дадаць крыху радасцi. I калi мы будзем аддаваць гэта паслядоўна, то крынiца супакою i жыцця будзе струменiцца штораз больш шчодра i нiколi не вычарпаецца.

Ёсць яшчэ адна адкрытая нам таямнiца Езуса адносна студнi без дна, з якой чэрпаем. Калi двое цi трое збiраюцца ў Ягонае Iмя i любяць адзiн аднаго Ягонаю любоўю, то Ён ёсць сярод iх. Менавiта тады мы адчуваем сябе вольнымi, аб’яднанымi, поўнымi святла, а з нашага нутра выцякаюць струменi жывой вады. Вада, што струменiцца i нясе нас у вечнасць, — гэта абяцанне Езуса, якое споўнiцца, бо паходзiць ад Яго, якi жыве сярод нас.

К’яра Любіч,
«Nowe Miasto» 2002/1

Адноўлена 30.11.2012 15:11
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.