Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Вялікдзень 2015]
Слова Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча да святароў на Вялікі чацвер 2015 г.
2015-04-01 06:35:55

“Святары павінны ўсвядоміць, што ад разумення і належнага выконвання паслугі сакрамэнту пакаяння і паяднання залежыць як іх духоўнае здароўе, так і поспех пастырскай місіі”, - адзначае Мітрапаліт.

 
Пасхальны Трыдуум мукі і ўваскрасення Пана – кульмінацыя ўсяго літургічнага года
2015-04-02 03:31:08

Праз Пасхальную таямніцу Хрыстус здзейсніў справу адкуплення чалавецтва і дасканала праславіў Бога. Менавіта таму Пасхальны Трыдуум мукі і ўваскрасення Пана з’яўляецца кульмінацыяй усяго літургічнага года. Як нядзеля займае цэнтральнае месца ў тыдні, так урачыстасць Пасхі з’яўляецца вяршыняю літургічнага года.

 
Велікодныя віншаванні біскупа Пінскай дыяцэзіі на Вялікдзень 2015 г.
2015-04-01 08:36:05

“Уваскрослы Хрыстус вярнуў нам жыццё, страчанае праз першародны грэх першых продкаў. Мы маем магчымасць цяпер пілігрымаваць з Хрыстом праз штодзённасць у вечнасць. Жадаю ўсім вам глыбокай веры, жывой надзеі і бясстрашнай любові”, - піша біскуп Антоні Дзям’янка.

 
Пажаданні біскупа Аляксандра Кашкевіч з нагоды ўрачыстасці Уваскрасення Пана 2015 г.
2015-04-01 08:35:23

«У святы Уваскрасення Пана жадаю вам, каб вера ў Хрыста, які ёсць з намі і жыве ў нас, стала крыніцай глыбокай унутранай радасці, моцы духа, мужнасці і стойкасці ў добрым. Нам нельга стамляцца сведчыць аб надзеі, якая ёсць у нас», — піша біскуп Гродзенскі.

 
Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2015 г.
2015-03-30 06:54:23

“Праўда ўваскрасення Хрыста з’яўляецца падмуркам хрысціянскай веры. Яна гарантыя нашага ўваскрашэння, дае надзею і падтрымку ў жыццёвых цяжкасцях. Яна таксама нагадвае нам, што варта жыць, бо перад намі перспектыва шчаслівай вечнасці”, – адзначае Мітрапаліт.

 
Пасланне біскупа Антонія Дзям’янкі на Вялікі чацвер 2015 г.
2015-03-31 05:09:26

«Для святароў тое, што адбылося ў Вялікі чацвер, з’яўляецца таямніцай самога Бога. Святкуючы яе ўспамін, мы таксама сёння ўдзельнічаем у вялікай таямніцы Божай любові», — адзначае біскуп Пінскі.

 
Расклад cлужбаў на Вялікі тыдзень у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска
2015-03-30 13:58:19

Расклад службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска на Вялікі тыдзень. У Мінску дзейнічаюць тры грэка-каталіцкія парафіі.

 
Новыя выданні ў Касцёле ў Беларусі
2015-03-20 11:31:41

Выдадзены новыя літургічныя кнігі «Святы Пасхальны Трыдуум» і «Мука Пана нашага Езуса Хрыста», якія былі падрыхтаваныя Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ на падставе тэкстаў, раней ухваленых Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Выданне дадзеных кніг стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі.

 

Усяго 48 матэрыялаў адзначана цэтлікам Вялікдзень 2015.

<< Start < Previous 1 2 3 Next > End >>
Page 3 Of 3
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.