Паведамленне з 56-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі |
21 лютага 2014 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 56-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Падчас пасяджэння былі разгледжаны наступныя пытанні і прыняты адпаведныя рашэнні.
1. Сабраныя ўхвалілі правесці Кангрэс, прысвечаны Ружанцу, у межах Года малітвы. Стацыі Кангрэсу ў адпаведнасці з часткамі малітвы Ружанца будуць праведзены:
- 4-5 кастрычніка – у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі (І частка) - 11-12 кастрычніка – у Віцебскай дыяцэзіі (ІІ частка) - 18-19 кастрычніка – у Гродзенскай дыяцэзіі (ІІІ частка) - 25-26 кастрычніка – у Пінскай дыяцэзіі сумесна са святкаваннем 100-годдзя нараджэння першага кардынала Беларусі Казіміра Свёнтка (IV частка)
2. Урачыстая святая Імша падзякі за 25-годдзе біскупскай сакры Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адбудзецца 28 кастрычніка ў мінскім архікатэдральным касцёле. Набажэнства пачнецца ў 18.30.
3. Сабраныя абмяркоўвалі план правядзення агульнабеларускай пілігрымкі ў Святую Зямлю ў сувязі з усталяваннем мазаікі абраза Маці Божай Будслаўскай у Назарэце. Асвячэнне мазаікі плануецца 28 чэрвеня гг.
4. Прысутныя вылучылі біскупа Пінскага Антонія Дзям’янку ў якасці дэлегата на Сінод Біскупаў у Рыме, які пройдзе з 5 па 19 кастрычніка гг.
5. Удзельнікі пасяджэння ўхвалілі патрэбу апрацавання і выдання камунікатаў на ІІІ Нядзелю Вялікага посту з нагоды нядзелі “Карытас” у Беларусі і на ўрачыстасць Звеставання Пана на распачацце 9-месячнай малітвы ў інтэнцыі зачатага жыцця, якому пагражае аборт пад сэрцам маці. 6. У сувязі з падзеямі ва Украіне біскупы звярнуліся да вернікаў з просьбай у бліжэйшую нядзелю, 23 лютага, маліцца і пасціцца ў інтэнцыі мірнага вырашэння канфлікту. 7. На пленарным пасяджэнні разглядаліся таксама іншыя пытанні, важныя для Паўсюднага Касцёла і Касцёла ў Беларусі.
8. Сабраныя выслухалі інфармацыю аб запланаваных на 19-20 ліпеня ўрачыстасцях у Гудагаі з нагоды 250-годдзя асвячэння касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
У пасяджэнні ўдзельнічалі ўсе біскупы Беларусі на чале са старшынёй ККББ біскупам Аляксандрам Кашкевічам. Прысутнічаў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
|
Адноўлена 03.02.2016 17:00 |