Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Адбудзецца перэгрынацыя мініяцюр духоўных сімвалаў Сусветнага дня моладзі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
11.10.2015 14:24 |
Каардынатар СДМ у Беларусі кс. Антоні Грэмза і моладзь душпастырства «OPEN» у г. Гродна запрашаюць душпастыраў моладзі і саму моладзь гродзенскіх парафій 17 кастрычніка на святую Імшу ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі.
У межах падрыхтоўкі да Сусветнага дня моладзі адбудзецца малітва і асвячэнне мініяцюр крыжа і абраза Маці Божай Salus Populi Romani — духоўных сімвалаў СДМ. Пачатак Імшы ў 19.00.
Падчас Імшы плануецца асвячэнне духоўных сімвалаў і ўрачыстае ўручэнне іх дэлегацыям моладзі з кожнай парафіі г. Гродна. Пасля адбудзецца презентацыя з перэгрынацыі крыжа і абраза СДМ у Беларусі і сумесная сустрэча ў залах пад касцёлам. 
Мэтай сустрэчы з’яўляецца духоўная і арганізацыйная падрыхтоўка да Сусветнага дня моладзі, які пройдзе ў Кракаве (Польшча) у 2016 г., а таксама правядзенне перад ім перэгрынацыі мініяцюры крыжа і абраза сярод моладзі кожнай парафіі Гродна.
Такое ўручэнне мініяцюр духоўных сімвалаў СДМ плануецца ў бліжэйшы час для моладзі ўсіх дыяцэзій Беларусі.
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.