Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
						
						
| Вялікі пост на Catholic.by: рэкалекцыі з ігнацыянскімі разважаннямі | 
| Анонсы | 
| 27.02.2017 12:41 | 
| 1 сакавіка распачынаецца Вялікі пост — час падрыхтоўкі да святкавання пасхальнай таямніцы, у якой праявілася збаўчая любоў Бога да чалавека. 
 Сёлетнія
 вялікапосныя рэкалекцыі, якія будуць праходзіць на нашым партале, 
падрыхтавалі айцы-езуіты з Ірландыі на падставе кнігі амерыканскага 
езуіта а. Джэймса Марціна SJ «Сем апошніх слоў» (Seven Last Words) для 
шматмоўнага сайта «Прастора малітвы».  У аснове разважанняў — сем апошніх выказванняў Хрыста, прамоўленых Ім у Вялікую пятніцу з крыжа. Услед за ўводзінамі, якія з’явяцца на сайце 28 лютага, кожную нядзелю будзе публікавацца новае разважанне, якім можна карыстацца для малітвы на працягу тыдня. 
 (VGr) | 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
					












 для друку
 для друку