| Галгота ў Мінску: інсцэніраваны Крыжовы шлях прадставілі парафіяне Залатой Горкі | 
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія | 
| 12.04.2017 21:41 | 
| 
 Напярэдадні Пасхальнага Трыдуума 12 красавіка парафіяне мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы прадставілі інсцэніраваны Крыжовы шлях. Сёлета ён прайшоў у новым фармаце — асноўны ўхіл інсцэніроўкі канцэнтраваўся на разважаннях. «Інсцэніраваны Крыжовы шлях дапамагае нам лепш асэнсаваць тое, што адбылося на Галгоце 2000 гадоў таму, а найперш асэнсаваць тое, якой цаной мы былі збаўленыя», — адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, распачынаючы разважанні Крыжовага шляху. 
 Як адзначыў іерарх, сёння людзі хочуць жыць шчасліва без клопатаў і цярпенняў, але «жыццё чалавека — даліна слёз». 
 
 У разважаннях Крыжовага шляху прымалі ўдзел шмат вернікаў — дарослыя, моладзь, дзеці. Многія, уважліва назіраючы за інсцэніроўкай, не стрымлівалі слёз. 
 Як адзначыў пасля тэатралізаванай дзеі арцыбіскуп Кандрусевіч, «малыя і вялікія крыжы спадарожнічаюць кожнаму з нас». 
 Крыжовы шлях Хрыста не завяршыўся. Ён працягваецца. Мы бачым яго ў жыцці кожнага чалавека — малыя і вялікія крыжы спадарожнічаюць нам. Гэта цяжкасці нашага асабістага жыцця». 
 Падводзячы вынік Крыжовага шляху, арцыбіскуп прыгадаў урочышча Курапаты — Кальварыю беларускага народа. 
 Мітрапаліт дадаў, што Крыжовы шлях не толькі нагадвае смерць Езуса, але і дае надзею на новае заўтра.  
 Пасля Крыжовага шляху ў касцёле св. Роха прайшла святая Імша, якую ўзначаліў іерарх.  | 
| Фотарэпартаж | 












 
 
 
  
  
 


 
  для друку
 для друку
