Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
12 красавіка ў Мінску пройдзе «Ноч канфесіяналаў»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
12.04.2017 08:37

12 красавіка ў мінскай парафіі Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка, вул. Івянецкая, 15а) пройдзе «Ноч канфесіяналаў», якая распачнецца Імшою ў 18.00. Магчымасць скарыстаць з сакрамэнту споведзі будзе да 24.00.

«Ноч канфесіяналаў» праводзіцца ў Мінску ўжо ў шосты раз. Ініцыятар ідэі пробашч парафіі кс. Францішак Рудзь тлумачыць, што гэтая акцыя разлічана на тых, хто «па розных прычынах не паспеў паўдзельнічаць у велікапосных рэкалекцыях, паспавядацца». У мінулым годзе, як адзначыў святар, такіх было даволі шмат — споведзь працягвалася каля пяці гадзін без перапынку.

Ідэя «адчыненых канфесіяналаў» нарадзілася ў 2007 г. у Чыкага. Тады з сакрамэнту пакаяння скарысталі 2500 чалавек. Паступова ініцыятыва вечаровай споведзі (т. зв. «Ноч канфесіяналаў») знайшла свой працяг і ў іншых краінах.

JavaScript must be enabled in order for you to use Google Maps.
However, it seems JavaScript is either disabled or not supported by your browser.
To view Google Maps, enable JavaScript by changing your browser options, and then try again.

 

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.