| Мінск — парафія Божага Цела (мн Ангарская) | 
| 
 г. Мінск Тэл.: (8 017) 273-90-39  
 Расклад набажэнстваў 
 Адпусты: Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела) — рухомае свята, Маці Божай, 16 ліпеня — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль (Маці Божай Шкаплернай), успаміны усіх кармэлітанскіх святых (св. Тэрэза ад Езуса, св. Ян ад Крыжа, св. Рафал Каліноўскі, св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус і інш. )  Аб заснаванні парафіі Божага Цела ў Мінску было вырашана падчас 
святкавання ў Касцёле Года Эўхарыстыі (2005 г.). Падпісаў гэтае рашэнне 
кардынал Казімір Свёнтэк. Выкананне заснавання парафіі было даручана кс.
 Ігару Лашуку. Пасля тагачасны Апостальскі Адміністратар 
Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Антоні Дзям’янка даручыў апеку 
парафіяй айцам кармэлітам босых. 18 студзеня 2007 г. парафія 
Божага Цела ў Мінску была зарэгістравана. Спачатку вернікі збіраліся на 
малітву ў прыватных памяшканнях, а пасля (з павелічэннем колькасці 
парафіянаў) — у актавай зале ЖЭСа №74.  У 2010 г. быў абраны ўчастак зямлі пад будаўніцтва святыні, а праз год выдзены парафіяльнай супольнасці.  | 












 Адрас:
Адрас: для друку
 для друку