Да ўвагі кандыдатаў у семінарыю ў Гродне: другі тур уступнага экзамена — 16 жніўня |
Анонсы |
01.08.2016 13:10 |
Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне паведамляе, што для паступлення на навучальны год 2016/2017 адбудуцца два туры ўступных экзаменаў — 12 ліпеня і 16 жніўня. Уступны экзамен пачнецца ў 10.00. Падчас яго кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла. Больш інфармацыі аб жыцці семінарыі ў Гродне можна знайсці на яе афіцыйнай старонцы wsd.grodnensis.by.
Якія дакументы патрэбны? Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:
Сем гадоў вучобы Працэс падрыхтоўкі да святарства ў семінарыі ў Гродне працягваецца 7 гадоў. Першыя два гады прысвечаны вывучэнню філасофскіх прадметаў і моваў, наступныя чатыры гады — вывучэнню ў асноўным прадметаў тэалагічнага накірунку. Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання, прадугледжана літургічная практыка на парафіях. Пасля 5 курса, перад прыняццем дыяканскага пасвячэння, прадугледжаны 1 год літургічна-душпастырскай практыкі ў вызначанай выхавальнікамі парафіі. Пасля заканчэння 7-гадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзялення яму прэзбітэрскага пасвячэння. Прыём дакументаў адбываецца у рэктараце семінарыі кожны дзень акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў па папярэднім запісе: г. Гродна 230025, вул. Парыжскай Камуны, 1 (email: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript , тэл. 8015 277 02 34). |