Гродна — парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) |
вул. Курчатава, 41 г. Гродна Гродзенскі р-н Гродзенская вобл. Рэспубліка Беларусь 230005 Тэл./Факс: (8-0152) 76-92-62 Вэб-сайт: www.redemptor.by аРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
Навэнна да Маці Божай Нястомнай Дапамогі — серада 18.30 Песні жальбы (у час Вялікага посту) — 18.00 Адпуст: трэцяя нядзеля ліпеня, Маці Божай Нястомнай Дапамогі (27 чэрвеня) "Даяздныя капліцы": Русота - капліца свв. апосталаў Пятра і Паўла, святая Імша ў кожную другую нядзелю ў 13.30 У Багушоўцы капліцы ўжо няма. dЗ гісторыі парафіі 07.11.2000 — умураваны вуглавы камень у сцяну касцёла і душпастырскага цэнтра. Гэты камень – з гробу святога Пятра з Рыма — быў падараваны і асвечаны папам Янам Паўлам ІІ. Асвячэнне і ўмураване камня здзейсніў біскуп Антоні Дзям'янка ў прысутнасці правінцыяла Варшавскай правінцыі рэдэмптарыстаў. sКапліцы РУСОТА — капліца Св. Апосталаў Пятра і Паўла
Вёска вядома з 1392 г., як дадзеная ў валоданне гродзенскаму фарнаму касцёлу згодна з фундушам Вітаўта і Ягайлы. У міжваенны час тут, як ужо дзейная, згадваецца драўляная філія пад тытулам св. Апостала Пятра «даўняй фундацыі», далучаная да фарнай парафіі. Пабудаваў яе пан Прушынскі на ўзвышшы каталіцкіх могілак, прыкладна ў 1,5км ад в. Камянная Русота па дарозе на Гродна (паміж в. Чэшчаўляны і Ялоўшчына). Пры савецкай ўладзе капліца была зачынена і з часам пераўтварылася ў руіны.
Капліца на мясовых могілках пабудавана ўжо ў наш час з бутавага каменю. Паводле праекта гродзенскага архітэктара Куніцкага яе пачалі ўзводзіць увосень 2003 г. і асвяцілі ў 2004 г. Шмат дапамагла ў будаўніцтве сямья мясцовых жыхароў Кірчукоў (д.№ 32). |