Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Семінарыя ў Пінску абвяшчае ўмовы і тэрміны прыёму навучэнцаў
Анонсы
08.06.2015 15:51

Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску як адна з вышэйшых навучальных установаў Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі дае будучым святарам неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу.

Працэс падрыхтоўкі працягваецца 6 гадоў. Першыя два гады прысвечаны вывучэнню філасофскіх прадметаў і моваў. Наступныя чатыры гады прысвечаны вывучэнню ў асноўным прадметам тэалагічнага накірунку. Акрамя інтэлектуальнай падрыхтоўкі і духоўнага фарміравання прадугледжана літургічная практыка на парафіях.

Прыём дакументаў

Рэктарат семінарыі:

1 чэрвеня - 31 ліпеня з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў)

г. Пінск, вул. Леніна, 16, тэл. 8 0165 65 41 45


Мінска-Магілёўская архідыяцэзія:

па папярэднім запісе 1 чэрвеня - 20 ліпеня з 10.00 да 17.00 (акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў) 

г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а, тэл. 8 029 553 90 76 кс. Дзмітрый Пухальскі 

 

Віцебская дыяцэзія:

па папярэднім запісе 1 чэрвеня - 20 ліпеня 

тэл. 8 033 696 45 56 кс. Андрэй Бульчак

Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння
  • уласнаручна напісанная аўтабіяграфія
  • атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы
  • пасведчанне аб сакрамэнце хросту
  • пасведчанне аб сакрамэнце канфірмацыі
  • пасведчанне аб удзеле ў катэхезе
  • характарыстыка ад пробашча
  • медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ
  • пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31-33)
  • ваенны білет (прыпісное пасведчанне) і яго ксеракопія
  • 4 фотаздымкі (3х4 см).


У семінарыю прымаюцца кандыдаты ва ўзросце да 30 гадоў.
Кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.

Уступны экзамен

Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску (вул. Леніна, 16) паведамляе, што для паступлення на навучальны год 2015/2016 неабходна з’явіцца ў семінарыю 31 ліпеня 2015 г. да 14.00. Мерапрыемствы, звязаныя з уступнымі экзаменамі, будуць адбывацца 31 ліпеня — 1 жніўня.

Падчас уступнага экзамену кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах з катэхізіса і актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Афіцыйная старонка семінарыі — seminaryja.by.

Паводле інфармацыі кс. Уладзіміра Русака (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.