3 мая — свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў |
1 Кар 15, 1–8 Потым Пан з’явіўся Якубу, потым — усім Апосталам Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Карынцянаў. Нагадваю вам, браты, Евангелле, якое я абвяшчаў вам і якое вы прынялі, і ў якім трываеце, і праз якое таксама збавіцеся, калі цвёрда захаваеце тое слова, што я абвясціў вам. Калі толькі не дарма паверылі. Бо спачатку я перадаў вам тое, што і сам прыняў: што Хрыстус памёр за нашыя грахі паводле Пісання, што Ён быў пахаваны і ўваскрос на трэці дзень паводле Пісання, і што з’явіўся Кіфе, а потым — Дванаццаці. Пасля з’явіўся больш чым пяцістам братам адначасова, большасць з якіх жыве дагэтуль, а некаторыя спачылі. Потым з’явіўся Якубу, потым — усім Апосталам. Пазней за ўсіх з’явіўся і мне, як неданошанаму плоду. Гэта слова Божае. а РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 19 (18), 2–3. 4–5 (Р.: 5а) Рэфрэн: Па ўсёй зямлі расходзіцца іх голас. Рэфрэн: 4. Няма мовы, і няма слоў, * Рэфрэн:а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 14, 6b. 9c Я — дарога, і праўда, і жыццё — кажа Пан;Філіп, хто Мяне бачыў, бачыў і Айца. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 14, 6–14 Столькі часу Я з вамі, а ты не ведаеш Мяне? + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў яму: Я — дарога, і праўда, і жыццё. Ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне. Калі б вы ведалі Мяне, ведалі б і Айца Майго. І адгэтуль ужо Яго ведаеце і бачылі. Філіп кажа Яму: Пане, пакажы нам Айца і хопіць нам. Адказаў яму Езус: Філіпе, столькі часу Я з вамі, а ты не ведаеш Мяне? Хто Мяне бачыў, бачыў і Айца. Дык чаму ты кажаш: Пакажы нам Айца? Ці ты не верыш, што Я ў Айцу і Айцец ува Мне? Словы, што Я кажу вам, не ад сябе кажу. Але Айцец, які ўва Мне, Ён чыніць справы свае. Верце Мне, што Я ў Айцу і Айцец ува Мне. А калі не, то верце дзеля саміх учынкаў. Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, будзе рабіць учынкі, якія Я раблю, і большыя за іх зробіць, бо Я іду да Айца Майго. І тое, аб чым папросіце ў імя Маё, Я зраблю гэта, каб ўславіўся Айцец у Сыне. Калі аб чым папросіце Мяне ў імя Маё, Я зраблю гэта. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |