28 кастрычніка — свята св. Сымона і Юды, апосталаў |
Эф 2, 19–22 Умацаваныя на падмурку апосталаў Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Браты: Вы ўжо не чужыя і не прыхадні, але суграмадзяне святых і дамачадцы Бога, умацаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, дзе сам Езус Хрыстус з’яўляецца вуглавым каменем, на якім кожны складзены разам будынак вырастае як святая ў Пану святыня. У ёй і вы разам будуецеся Духам, каб быць жыллём Бога. Гэта слова Божае. а РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 19 (18), 2–3. 4–5 (Р.: 5а) Рэфрэн: Па ўсёй зямлі расходзіцца іх голас. 2. Нябёсы абвяшчаюць славу Божую, * Рэфрэн: 4. Няма мовы, і няма слоў, * Рэфрэн:а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Цябе, Пане, праслаўляе слаўны хор апосталаў. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 6, 12–19 Выбраў Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі + Чытанне cвятога Евангелля паводле Лукі. У тыя дні: Езус узышоў на гару памаліцца і правёў ноч у малітве да Бога. Калі настаў дзень, паклікаў сваіх вучняў і выбраў з іх Дванаццаць, якіх і назваў Апосталамі: Сымона, якога назваў Пятром, Андрэя, брата ягонага, Якуба і Яна, Філіпа і Барталамея, Мацвея і Тамаша, Якуба Алфеевага і Сымона, якога называлі Зілотам, Юду Якубавага і Юду Іскарыёта, які стаў здраднікам. Езус сышоў з Дванаццаццю ўніз і стаў на раўніне. І быў там вялікі натоўп вучняў Ягоных і вялікае мноства людзей з Юдэі і Ерузалема, з узбярэжных ваколіц Тыра і Сідона. Яны прыходзілі паслухаць Яго і аздаравіцца ад сваіх хваробаў. І тыя, хто цярпеў ад нячыстых духаў, вылечваліся. І ўсе людзі імкнуліся дакрануцца да Яго, таму што ад Яго сыходзіла сіла і вылечвала ўсіх. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |