29 верасня — свята св. Міхала Арханёла (апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыэля і Рафала, арханёлаў |
Дан 7, 9–10. 13–14 Тысячы тысячаў служылі Яму Чытанне кнігі прарока Даніэля. Я бачыў, як ставілі троны, і Старадаўні сеў. Адзенне Ягонае было белае, як снег, а валасы на галаве Ягонай, як чыстая воўна. Трон Ягоны быў, як полымя агню, а колы, як палаючы агонь. Вогненая рака разлівалася і выцякала ад Яго. Тысячы тысячаў служылі Яму, і дзесяць тысяч дзесяткаў тысяч стаялі перад Ім. Суд сеў, і разгарнуліся кнігі. Бачыў я ў начных візіях: вось разам з аблокамі нябеснымі ішоў нібы Сын Чалавечы, наблізіўся Ён да Старадаўні, і быў падведзены да Яго. І дадзена Яму была ўлада, і гонар, і валадарства. І ўсе народы, плямёны і мовы служылі Яму. Улада Ягоная – вечная ўлада, якая не адымецца. І валадарства Ягонае не будзе знішчана. Гэта слова Божае. ф Або: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ап 12, 7–12а Міхал і Анёлы ягоныя ваявалі з цмокам Чытанне Апакаліпсіса святога Яна. І ўзнялася вайна на небе: Міхал і Анёлы ягоныя ваявалі з цмокам. І цмок ваяваў ды ягоныя анёлы. Але не перамаглі і ўжо не знайшлося месца для іх на небе. І скінуты быў цмок вялікі, змей старадаўні, называны д’яблам і сатаною, што зводзіць увесь свет. Ён скінуты на зямлю, і з ім разам скінуты анёлы ягоныя. І пачуў я голас моцны, які казаў ў небе: Цяпер настала збаўленне, і сіла, і валадаранне Бога нашага, і ўлада Хрыста Ягонага, бо скінуты абвінаваўца братоў нашых, які дзень і ноч абвінавачваў іх перад Богам нашым. І яны перамаглі яго, дзякуючы крыві Ягняці і дзякуючы слову сведчання свайго, і не палюбілі жыцця свайго аж да смерці. Таму радуйцеся нябёсы і ўсе, хто насяляе іх. Гэта слова Божае. а РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 138 (137), 1–2а. 2bc–3. 4–5 (Р.: 1c) Рэфрэн: Перад анёламі спяваю Табе, Пане. 1. Слаўлю Цябе ўсім маім сэрцам, * Рэфрэн: І слаўлю імя Тваё * Рэфрэн: 4. Будуць дзякаваць Табе, Пане, усе каралі зямлі,* Рэфрэн:а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пс 103 (102), 21 Благаслаўляйце Пана ўсе Ягоныя магуцці,слугі Ягоныя, якія выконваюць Яго волю. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 1, 47–51 Убачыце анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і сыходзяць на Сына Чалавечага + Чытанне святога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус, убачыўшы Натанаэля, які ішоў да Яго, сказаў пра яго: Вось сапраўдны ізраільцянін, у якім няма падману. Натанаэль сказаў Яму: Адкуль Ты ведаеш мяне? Езус сказаў яму ў адказ: Перш чым Філіп паклікаў цябе, Я бачыў цябе, калі ты быў пад смакоўніцаю. Адказаў Яму Натанаэль: Раббі, Ты Сын Божы! Ты Валадар Ізраэля! Езус сказаў яму ў адказ: Ці ты верыш, таму што Я сказаў табе, што бачыў цябе пад смакоўніцаю? Убачыш больш за гэта. І кажа яму: Сапраўды, сапраўды кажу вам: убачыце неба расчыненае і анёлаў Божых, якія ўзыходзяць і сыходзяць на Сына Чалавечага. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |