8 верасня — свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі |
Міх 5, 1–4а Пакуль не народзіць тая, якая павінна нарадзіць Чытанне кнігі прарока Міхея. Так кажа Пан: А ты, Бэтлеем-Эфрата, Гэта слова Божае. ф Або: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рым 8, 28–30 Каго Бог пазнаў, таго і прадвызначыў Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Мы ведаем таксама, што тым, хто любіць Бога — пакліканым па Яго пастанове — усё садзейнічае дзеля дабра іхняга. Бо, каго Ён наперад пазнаў, таго і прадвызначыў быць падобным да вобраза Сына свайго, каб Ён быў першародным між многімі братамі; а каго прадвызначыў, таго і паклікаў, каго паклікаў, таго і апраўдаў; а каго апраўдаў, таго і ўславіў. Што ж скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас? Той, які Сына свайго не пашкадаваў, але аддаў Яго за ўсіх нас, як жа не дасць нам разам з Ім таксама ўсяго? Гэта слова Божае. а РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 13 (12), 6 (Р.: Іс 61, 10a) Рэфрэн: Узвесяліцца душа мая ў Богу. 6. Я спадзяюся на Тваю міласэрнасць; * Рэфрэн:а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ бо з Цябе ўзышло Сонца праўды, Хрыстус, наш Бог. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 1, 18–23 Зачатае ў ёй ёсць ад Духа Святога + Чытанне cвятога Евангелля паводле Мацвея. Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць Яе, хацеў патаемна адпусціць Яе. Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давіда, не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо зачатае ў ёй ёсць ад Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў. А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Панам праз прарока, які кажа: Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эммануэль, што азначае “з намі Бог”. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |