14 верасня — свята Узвышэння Святога Крыжа |
Ліч 21, 4b–9 Кожны ўкушаны застанецца жыць Чытанне кнігі Лічбаў. У тыя дні: Людзі ў дарозе пачалі губляць цярплівасць. Яны казалі супраць Бога і супраць Майсея: Навошта вывелі нас з Егіпту, каб мы памерлі ў пустыні? Бо няма хлеба, няма вады, і надакучыла нам гэтая нікчэмная ежа. Тады спаслаў Пан на людзей ядавітых змеяў, якія кусалі народ, і шмат людзей з Ізраэля памерла. Прыйшлі людзі да Майсея і сказалі: Зграшылі мы, бо казалі супраць Пана і супраць цябе. Памаліся да Пана, каб Ён аддаліў ад нас змеяў. І памаліўся Майсей за народ. І сказаў Пан Майсею: Зрабі сабе змея і павесь яго на жэрдзі. Тады кожны ўкушаны, калі паглядзіць на яго, застанецца жыць. І зрабіў Майсей меднага змея, і ўзняў яго на жэрдзі. А калі ядавітая змяя кусала чалавека, ён глядзеў на меднага змея і заставаўся жывы. Гэта слова Божае. а РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 78 (77), 1–2. 34–35. 36–37. 38 (Р.: пар. 7c) Рэфрэн: Не будзем забываць пра справы Пана. 1. О, мой народ, слухай закон мой, Рэфрэн: 34. Калі Пан забіваў іх, тады Яго шукалі, Рэфрэн: 36. І ліслівілі Яму сваімі вуснамі, Рэфрэн: 38. Але Бог міласэрны, Рэфрэн: ф ДРУГОЕ ЧЫТАННЕ Флп 2, 6–11 Прынізіў сябе, Таму Бог узвысіў Яго Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў. Гэта слова Божае.а СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ бо праз крыж свой Ты свет адкупіў. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Ян 3, 13–17 Павінен быць узвышаны Сын Чалавечы + Чытанне cвятога Евангелля паводле Яна. У той час: Езус сказаў Нікадэму: Ніхто не ўзышоў на неба, акрамя таго, хто сышоў з неба, Сына Чалавечага. І як Майсей узвысіў змяю ў пустыні, так павінен быць узвышаны Сын Чалавечы, каб кожны, хто верыць у Яго меў жыццё вечнае. Бо так палюбіў Бог свет, што аддаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, але меў жыццё вечнае. Бо не паслаў Бог Сына свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет быў збаўлены праз Яго. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |