18 кастрычніка — свята св. Лукі, евангеліста |
2 Цім 4, 10–17b Толькі Лука са мною Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Цімафея. Умілаваны: Дэмас пакінуў мяне, палюбіўшы цяперашні свет, і скіраваўся ў Тэсалонікі; Крэсцэнс — у Галатыю, Ціт — у Далматыю. Толькі Лука са мною. Забяры Марка і прывядзі з сабою, бо ён найбольш карысны мне для служэння. Тыхіка я паслаў у Эфес. Як пойдзеш да мяне, прынясі плашч, які я пакінуў у Карпа ў Траадзе, а таксама кнігі, асабліва пергаменты. Меднік Аляксандр праявіў у дачыненні да мяне шмат зла — Пан адплаціць яму паводле ўчынкаў ягоных. І ты асцерагайся яго, бо ён моцна супраціўляўся нашым словам. Пры першай маёй абароне нікога не было са мною, але ўсе мяне пакінулі. Няхай не будзе палічана ім гэта. А Пан з’явіўся мне і ўмацаваў мяне, каб праз мяне здзейснілася прапаведаванне, і каб пачулі ўсе язычнікі. Гэта слова Божае. а РЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМПс 145 (144), 10–11. 12–13аb. 17–18 (Р.: пар. 12) Рэфрэн: Твае святыя, Пане, абвесцяць славу Тваю. 10. Няхай славяць Цябе, Пане, усе Твае стварэнні, * Рэфрэн: 12. Няхай сыны чалавечыя даведаюцца пра Тваю магутнасць * Рэфрэн: 17. Пан справядлівы на ўсіх сваіх шляхах * Рэфрэн: фСПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ян 15, 16 Я выбраў вас і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў, — кажа Пан. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 10, 1–9 Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала + Чытанне cвятога Евангелля паводле Лукі. У той час: Пан прызначыў семдзесят двух іншых вучняў і паслаў іх па двое перад сабою ў кожны горад і месца, куды сам хацеў ісці. І сказаў ім: Жніво сапраўды вялікае, а работнікаў мала, таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё. Ідзіце, вось Я пасылаю вас, як ягнят сярод ваўкоў. Не бярыце ні машны, ні торбы, ні сандаляў і ў дарозе нікога не вітайце. У які б дом ні ўвайшлі, спачатку кажыце: Спакой гэтаму дому! І калі будзе там сын спакою, то на ім спачне ваш спакой. Калі ж не, то вернецца да вас. Заставайцеся ў тым доме, ешце і піце, што ёсць у іх, бо работнік заслугоўвае платы сваёй. Не пераходзьце з дому ў дом. І калі прыйдзеце ў які горад, і прымуць вас, ешце, што вам пададуць. І аздараўляйце ў ім хворых, і кажыце ім: Наблізілася да вас Валадарства Божае. Гэта слова Пана. Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ |