Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мадыфікацыя папскіх дакументаў — гэта парушэнне аўтарскіх правоў
Дзяржава Ватыкан
30.03.2011 14:58

Подлінныя тэксты навучання Папы па-ранейшаму можа скапіраваць любая прыватная асоба з сайта Апостальскай Сталіцы і распаўсюджваць пры ўмове некамерцыйнага выкарыстання. У Ватыкане пачаў дзейнічаць новы праект закона аб ахове аўтарскіх правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці і сумежных правах.

Новая рэдакцыя замяняе закон, прыняты Янам Паўлам ІІ у 1960 г. Аб’ектамі аўтарскага права цяпер называюцца заканадаўчыя тэксты і афіцыйныя дакументы Апостальскай Сталіцы і Дзяржавы Ватыкан. Закон абараняе не толькі права на распаўсюджванне і перадаванне, але і на аўтэнтычнасць і цэласнасць тэкстаў. Такім чынам парушэннем аўтарскага права з’яўляецца любая іх мадыфікацыя. У такім выпадку Ватыкан мае права патрабаваць ад выдаўца выпраўлення ці выдалення дакумента.

Права на пісьмовыя і вусныя тэксты Папы надалей належаць Ватыканскай тыпаграфіі, Ватыканскаму радыё і тэлебачанню. Законнымі ўладальнікамі фотаздымкаў застаюцца ўстановы, якія адказваюць за ахову культурных набыткаў Касцёла.

Згодна з новым законам, будзе створана Камісія па інтэлектуальнай уласнасці, якая будзе займацца перамовамі з зацікаўленымі асобамі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.