Швейцарская гвардыя склала прысягу Пантыфіку |
Дзяржава Ватыкан |
07.05.2012 11:35 |
З раніцы швейцарцы прынялі ўдзел у святой Імшы ў базыліцы святога Пятра. Дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ, які ўзначаліў літургію, адзначыў, што Швейцарская гвардыя асаблівым чынам заклікана да сведчання Хрыста, як на службе, так і ў прыватным жыцці. Штогод прысяга швейцарскіх гвардзейцаў праходзіць 6 мая. Менавіта ў гэты дзень у 1527 г. адбылася бітва гвардзейцаў з 20-тысячнай арміяй Імператара Карла V падчас славутай аблогі Рыма. Падчас абароны Папы загінулі 142 са 189 гвардзейцаў. Гэта была самая вялікая трагедыя ў гісторыі Швейцарскай гвардыі. Датай заснавання Папскай гвардыі можна лічыць 22 студзеня 1506 г., калі 150 гвардзейцаў пад камандаваннем капітана Каспара фон Зіленэна прыбыла ў Рым па запрашэнні Папы Юлія ІІ. Папская гвардыя выконвае ганаровы абавязак аховы Папы і Апостальскага Палаца, а таксама межаў дзяржавы Ватыкан. З нядаўняга часу яе члены суправаджаюць Святога Айца ў замежных падарожжах. |