Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Швейцарыі ў дзень складання прысягі навабранцамі Папскай гвардыі
Святы Айцец
06.05.2013 14:42

6 мая папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Швейцарыі Улі Маўрэра. Палітык прыбыў у Апостальскую Сталіцу на ўрачыстасць складання навабранцамі Швейцарскай гвардыі прысягі на вернасць Пантыфіку, што адбываецца кожны год у гэты дзень.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, падчас размоваў было падкрэслена шматвяковае высакароднае служэнне Папскай швейцарскай гвардыі, у сувязі са штогадовай прысягай яе новых рэкрутаў. Таксама было выказана супольнае жаданне далейшага ўмацавання добрых адносін паміж Святым Пасадам і Швейцарскай Канфедэрацыяй і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касцёлам і ўладамі краіны.

Былі абмеркаваны і тэмы, якія прадстаўляюць агульны інтарэс: абарона правоў чалавека, адукацыя моладзі і міжнароднае супрацоўніцтва на карысць развіцця справядлівасці і міру.

Кожны год 6 мая навабранцы Папскай швейцарскай гвардыі складаюць прысягу на вернасць Святому Айцу «служыць яму верна, аддана і сумленна». 6 мая 1527 г. адбылася бітва гвардзейцаў з 20-тысячнай арміяй імператара Карла V. Абараняючы папу Клімента VII, 147 гвардзейцаў аддалі жыццё. Дзякуючы гераізму швейцарскіх салдат, Пантыфік здолеў укрыцца ў замку Святога Анёла і не трапіць у палон.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме