Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Швейцарскі парламент супраць забароны на нашэнне буркі |
| 01.10.2012 11:29 |
Швейцарскі парламент не падтрымаў прапанову забараніць мусульманскім жанчынам насіць хусткі. Як паведамляе швейцарскае каталіцкае агенцтва навін KIPA, Нацыянальная Рада Швейцарыі 28 верасня 2012 года адхіліла адпаведную грамадзянскую ініцыятыву з кантона Ааргау. Супраць забароны выступілі 87 дэпутатаў з 93-х, яшчэ трое — устрымаліся.Грамадзянская ініцыятыва з Ааргау прапаноўвала забараніць ва ўсёй Швейцарыі прадметы адзення, якія цалкам або пераважна хаваюць твар чалавека. Паводле ацэнак дзяржпалітычнай камісіі парламента такая забарона была б адноснай: на сёння ў Швейцарыі не знойдзецца жанчын, якія, кіруючыся сваімі рэлігійнымі перакананнямі, цалкам хавалі б свой твар. Да таго ж такі закон быў бы негатыўным сігналам для турыстаў-мусульман. У Еўропе закон, які забараняе нашэнне буркі, прыняты ў Францыі і Бельгіі. За забарону нашэння буркі выказваецца і кіраўніцтва Нідэрландаў. (JLS)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Швейцарскі парламент не падтрымаў прапанову забараніць мусульманскім жанчынам насіць хусткі. Як паведамляе швейцарскае каталіцкае агенцтва навін KIPA, Нацыянальная Рада Швейцарыі 28 верасня 2012 года адхіліла адпаведную грамадзянскую ініцыятыву з кантона Ааргау. Супраць забароны выступілі 87 дэпутатаў з 93-х, яшчэ трое — устрымаліся.
для друку