Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Палітыка, эканоміка і рэлігія будуць абмеркаваны ў «Ноч тысячы пытанняў» |
01.10.2012 15:52 |
27 кастрычніка ў швейцарскім горадзе Біль пройдзе «Ноч тысячы пытанняў». Падобнае мерапрыемства пры падтрымцы Каталіцкага Касцёла і Рэфармаванай Царквы Швейцарыі арганізоўваецца ў чацвёрты раз. Сёлета падзея пройдзе пад дэвізам «Усё - гэта рынак? Ці будучыня купляецца?».
Як паведамляе міжнароднае інфармацыйнае агенцтва KIPA, арганізатары падзеі ў гэты дзень плануюць даць адказы на найбольш хвалюючыя пытанні гараджан. «Законы эканомікі дыктуюць наша жыццё. Але ці сапраўды ўсё падпадае пад дзеянне правілаў рынку? Адукацыя, рэлігія, здароўе, эмоцыі і сумленне?» — задаюцца пытаннем арганізатары. Адметнай асаблівасцю мерапрыемства стане стварэнне ўнікальнай платформы для абмеркавання найбольш хвалюючых пытанняў — будзь гэта палітыка, эканоміка або рэлігія. (JLS)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.