Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Каляды пад спевы швейцарскай гвардыі |
| Святы Айцец |
| 14.11.2012 17:31 |
Упершыню за 33 гады традыцыйныя ахоўныя групы Пантыфіка да калядных святаў выпусцяць музычны дыск. CD пад назвай «Каляды са швейцарскай гвардыяй» павінен паступіць у продаж 22 лістапада.Як паведамляе сайт katolisch.de, падрыхтаваны дыск прэзентуе 18 вядомых ва ўсім свеце кампазіцый у апрацоўцы квінтэта гвардыі і арфісткі Даніэлы Лорэнц. Да дыску будзе дададзены буклет на 64 старонках з тэкстамі песень і фотаздымкі выканаўцаў. Дыск быў запісаны на студыі гуказапісу Ватыканскага радыё. Апошні дыск з песнямі швейцарскіх гвардзейцаў быў выпушчаны ў 1979 годзе. Гісторыя швейцарскай гвардыі бярэ свой пачатак ў XVI стагоддзі. Па просьбе Папы Рымскага Юліуса ІІ (1503—1513) у Цюрыху і Луцэрне для аховы Пантыфіка былі адшуканы першыя найміты. У хуткім часе яны пераехалі ў Рым, дзе 22 студзеня 1506 года былі прадстаўлены грамадскасці. Сёння колькасць салдат гвардыі налічвае 110 чалавек, якія адказваюць за бяспеку людзей і рэзідэнцыю Святога Айца. Гвардзейцамі могуць стаць мужчыны каталіцкага веравызнання, якія прайшлі ваенную службу на радзіме ў Швейцарыі і маюць бездакорную рэпутацыю. (JLS)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Упершыню за 33 гады традыцыйныя ахоўныя групы Пантыфіка да калядных святаў выпусцяць музычны дыск. CD пад назвай «Каляды са швейцарскай гвардыяй» павінен паступіць у продаж 22 лістапада.
для друку
Ватыканскае радыё