Аргенцінскі біскуп: ад крызісу пацярпелі дзеці і самыя слабыя групы насельніцтва |
05.02.2013 15:09 |
Алкаголь, азартныя гульні і наркотыкі — сур’ёзная праблема, з якой сутыкнулася Аргенціна ў выніку крызісу. Біскуп дыяцэзіі Неукен Вірджыніо Брэссанэллі з трывогай адзначае, што гэтыя з’явы праніклі нават у пачатковыя школы краіны: узрост дзяцей, якія ўпершыню спрабавалі наркотыкі, знізіўся з 14 да 8 гадоў. Па словах іерарха, якія прыводзіць Katolik.ru, у крайне цяжкай эканамічнай сітуацыі найбольш складаным уяўляецца жыццё самых слабых груп насельніцтва з прычыны нізкіх даходаў, беднасці і беспрацоўя. (AG) |