Наркотыкі забіваюць Беларусь |
Грамадства |
28.10.2009 12:33 |
Па словах загадчыка сектара наркалогіі, зараз на ўліку ў наркалагічнай службе ў нашай краіне знаходзіцца каля 12 тысяч чалавек. Разам з тым колькасць беларусаў, што ўжываюць наркотыкі, вышэйшая за гэтую лічбу прыкладна ў сем разоў. Уладзімір Максімчук адзначыў, што ў апошні час нарказалежныя ў Беларусі ўсё часцей пераходзяць на сінтэтычныя наркотыкі, у прыватнасці на амфетаміны і псіхастымулятары. Загадчык старшыні ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Васіль Лосіч тлумачыць пераарыентацыю на сінтэтычныя наркотыкі тым, што яны часта робяцца ў выглядзе таблетак, а гэта робіць іх надзвычай «зручнымі» для наркаманаў. Разам з тым ужыванне сінтэтычных наркотыкаў адзначаецца працяглым негатыўным уплывам на цэнтральную нервовую сістэму чалавека. |