Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Божая любоў мацнейшая за любы грэх: у Рыме завяршыліся курсы для спаведнікоў
Дзяржава Ватыкан
09.03.2013 15:35

8 сакавіка ў Рыме завяршыліся курсы для спаведнікоў, арганізаваныя Апостальскай Пэнітэнцыярыяй. Сярод апошніх выступленняў быў даклад «Канфесіянал як прывілеяванае месца евангелізацыі, перадачы веры і здаровага вучэння».

У дакладзе, які агучыў намеснік сакратара Кангрэгацыі па справах Духавенства кс. Антоніо Нэры, падкрэслівалася, што «канфесіянал з’яўляецца багаслоўскім месцам, дзе хрысціянін, які каецца, можа перажыць рэальны досвед уваскрасення». Як інфармуе руская рэдакцыя Ватыканскага радыё, разважанні былі заснаваны на аспектах сакрамэнту пакаяння: яго ўплыве на абвяшчэнне Евангелля, перадачы веры і навучанні ў здаровай дактрыне.

Рэгент Апостальскай Пэнітэнцыярыі біскуп Кшыштаф Ныкель у размове з «L’Osservatore Romano» адзначыў, што ў гэтым годзе ў курсах прынялі ўдзел 550 чалавек, а самі заняткі мелі канкрэтную пастырскую накіраванасць. «Усведамленне таго, што Божая любоў большая і мацнейшая за любы грэх, заўсёды з’яўляецца пробліскам надзеі для ўсяго свету», — адзначыў іерарх.

Курсы для спаведнікоў завяршыліся круглым сталом з удзелам дакладчыкаў і святароў, якія ў іх удзельнічалі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.