Біскупы ЗША абмяркоўваюць значэнне споведзі, якасць гаміліі і праблемы сям’і |
14.11.2012 11:28 |
Падчас сесіі іерархі азнаёміліся з новым дакументам, які заклікае католікаў часта прыступаць да сакрамэнту споведзі. Як адзначыў у ходзе пасяджэння старшыня амерыканскага епіскапату кардынал Цімаці Долан, «біскупы не будуць здольнымі заахвочваць вернікаў да рэлігійных практык, калі самі найперш не распазнаюць уласных грахоў і не зведаюць ласку пакаяння». Яшчэ адзін дакумент, над якім працуюць біскупы ЗША, датычыць узроўню гамілій, якія прамаўляюцца падчас нядзельных святых Імшаў. «Нашы вернікі прагнуць лепшага навучання, якое дапаможа ім нанава адкрыць веру», — да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі пасяджэння. (AG) |