Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Апостальскую Сталіцу прыбыў Бэтлеемскі агонь міру |
Дзяржава Ватыкан
|
18.12.2013 13:31 |
18 снежня ў Апостальскую Сталіцу прыбыў Бэтлеемскі агонь міру. Яго даставілі пілігрымы з аўстрыйскага Лінца на чале з біскупам Людвігам Шварцам, якія прысутнічалі на агульнай аўдыенцыі.
Горад Лінц з’яўляецца ініцыятарам дадзенай міжнароднай ініцыятывы.
Як паведамляе Ватыканскае радыё, Папа Францішак, вітаючы аўстрыйскіх пілігрымаў, сказаў: “Гэты моцны знак, які асвятляе нашу мэту быць святлом свету, няхай выпраменьвае давер і надзею сапраўдных дзяцей Божых і прыносіць спакой Хрыста нашым сем’ям і нашым бліжнім”.
Сімвалічны зніч запалілі ў гроце Божага Нараджэння ў Бэтлееме 26 лістапада. У Беларусь агонь прыбудзе 20 снежня, калі яго прыме Гродна, а 21 снежня агонь сустрэнуць у Мінску. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.