Удзельнікі пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax» абмеркавалі ўспрыманне Апостальскай адгартацыі ў сваіх краінах (абноўлена) |
Дзяржава Ватыкан |
03.10.2014 10:53 |
Другая сесія пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax» («Справядлівасць і супакой»), якое распачалося 1 верасня ў Ватыкане, была прысвечана аналізу энцыклікі Бенедыкта XVI «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе») і Апостальскай адгартацыі Папы Францішка «Evangelii gaudium» («Радасць Евангелля»). Пра гэта з Рыма перадае спецыяльны карэспандэнт Catholic.by. У пасяджэнні прымае ўдзел і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які з’яўляецца членам Папскай рады «Iustitia et pax». Падчас абмеркавання энцыклікі «Радасць Евангелля» ўдзельнікі пасяджэння звярнулі ўвагу на праблему дэгуманізацыі чалавецтва і развіццё культуры рэлятывізму. Было адзначана, што прагрэсу эканомікі і тэхналогій для прагрэсу чалавецтва недастаткова — неабходны таксама і духоўны прагрэс. Удзельнікі пасяджэння сышліся на думцы, што энцыкліка Бенедыкта XVI прадстаўляе сацыяльную дактрыну Касцёла як евангелізуючую функцыю грамадства, а Апостальская адгартацыя Папы Францішка «Evangelii gaudium», якая з’яўляецца працягам вучэння Бенедыкта XVI, паказвае яго ўклад у справу новай евангелізацыі і падкрэслівае необходнасць пастырскага навяртання тых, хто займаецца пастырскай дзейнасцю. Апостальская адгартацыя і яе ўспрыманне ў розных частках свету У Азіі Апостальская адгартацыя ўспрымаецца ў шасці вымярэннях: пастырскі дыялог, місія; дыялог з жыхарамі Азіі, з азіяцкай культурай і з рознымі рэлігіямі; бачанне беднага Касцёла для бедных, навяртанне і сацыяльнае вымярэнне евангелізацыі. У Лацінскай Амерыцы ўспрыманне адгартацыі падаецца як працэс адраджэння Касцёла, абвяшчэння Евангелля ў сучасным свеце, а таксама як місійнае вымярэнне абвяшчэння Евангелля, заклік да «хрысталагічнай веры» і адказнасць за Касцёл у Амазоніі. Стары кантынент прыняў дакумэнт з восклічам: «Нарэшце», што дае новую надзею на адраджэнне духоўна памерлай Еўропы, бо Папа ўказаў людзям новы шлях вяртання да Бога, каб паставіць Яго на першае месца ў сваім жыцці і не жыць так, быццам Бога не існуе. Пасля гэтага была прадстаўлена перспектыва ўплыву адгартацыі на развіццё эканомікі. Рынак — не только як гандаль, але і як сацыяльная з'ява, якая ўплывае на развіццё свету і таму павінен развівацца згодна з Божым правам. Таму сацыяльнае вучэнне Касцёла вельмі важнае для развіцця эканомікі. У гэтым сэнсе адгартацыя з'яўляецца вельмі важнай. Папа Францішак, працягваючы вучэнне Яна Паула ІІ і Бенедыкта XVI, звяртае ўвагу на маральнае вымярэнне эканомікі, каб ва ўмовах глабалізацыі яна служыла агульнаму дабру чалавецтва. Эканомія і этыка павінны ісці нага ў нагу. (ТК)/ Рэд. |