У Ватыкане абралі новае кіраўніцтва ордэна езуітаў |
Дзяржава Ватыкан |
10.11.2016 17:13 |
36-я генеральная кангрэгацыя ордэна езуітаў выбрала чатырох асістэнтаў adprovidentiam, якія стануць бліжэйшымі памочнікамі ў кіраванні ордэнам яго генералу Артура Соза, выбранага кіраўніком ордэна 14 кастрычніка. Пра гэта са спасылкай на газету французскіх езуітаў La Croix паведамляе sedmitza.ru. Памочнікамі генерал-супрыёра сталі а. Дуглас Маркуіллер (ЗША) з правінцыі ў Паўднёва-Цэнтральнай часткі ЗША, а. Фратэрн Масаве з Танзаніі (правінцыя езуітаў у Паўночнай Афрыцы), прызначаны генеральным дэлегатам па апостальскім разглядзе і планаванні а. Джон Дардзіс з Ірландыі, а таксама новы генеральны асістэнт ордэна па справах Паўднёвай Азіі а. Вернон Д’Кунха (Індыя). Акрамя таго а. Артура Соза паведаміў аб прызначэнні француза а. Антуана Керуэля новым сакратаром ордэна езуітаў. У новай якасці Керуэль будзе каардынаваць працу Генеральнай курыі ордэна. Айцец Федэрыка Ламбардзі, былы кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы, які ўваходзіў у adprovidentiam у былы склад кіраўніцтва ордэна езуітаў, паведаміў, што пераходзіць на службу ў Італьянскую правінцыю ордэна, а таксама будзе выконваць функцыю прэзідэнта фонда Ёзафа Ратцынгера — Бэнэдыкта XVI. Таксама быў прызначаны шэраг правінцыялаў, сярод якіх 58-гадовы святар Эрык Алан (прызначаны правінцыялам франкамоўнай Канады, якая ўключае ў свой склад Гаіці) і 61-гадовы святар Вінсэнт Фам Ван Мам, прызначаны правінцыялам В’етнама. |