Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Пасад выступіў за поўную забарону смяротнай аўтаномнай зброі
Дзяржава Ватыкан
20.12.2016 11:05

У Жэневе адбылася канферэнцыя па пераглядзе Канвенцыі пра забарону або абмежаванне выкарыстання некаторых відаў звычайнага ўзбраення, якія могуць лічыцца небяспечнымі.

Удзел у канферэнцыі прыняў і арцыбіскуп Іван Юркавіч, пастаянны назіральнік ад Святога Пасада пры ААН у Жэневе — былы Апостальскі Нунцый у Беларусі (2001-2004).

«Неабходна прынамсі зменшыць, калі не ліквідаваць, страшэнныя чалавечыя пакуты, выкліканыя прымяненнем у ваенных канфліктах звычайных відаў узбраення, якія становяцца ўсё больш вытанчанымі», — адзначыў мансеньёр Іван Юркавіч.

У сваім дакладзе прадстаўнік Ватыкана зрабіў акцэнт на тым, што самую высокую цану за вайну плацяць заўсёды грамадзянскія асобы, у той час як ваенная прамысловасць атрымлівае прыбыткі.

«У 2015 годзе кожную хвіліну ў свеце 24 чалавекі былі вымушаныя ратавацца ўцёкамі, — нагадаў арцыбіскуп Юркавіч. — Яны пакідалі свае дамы праз вайну і гвалт. Яшчэ больш трагічным выглядае той факт, што грамадскае ўсведамленне становіцца ўсё менш адчувальным да гэтых ахвяр».

На думку каталіцкага іерарха, колькасць ахвяраў будзе непазбежна павялічвацца праз павелічэнне патэнцыяла новых відаў звычайнага ўзбраення. У гэтых умовах «няма месца для слабых рашэнняў і кампрамісаў», — не толькі па этычных меркаваннях, але і ў сілу абавязацельстваў, прынятых дзяржавамі, якія падпісалі Канвенцыю.

Пастаянны назіральнік ад Святога Пасада спыніўся на трох аспектах, якія варта абмеркаваць без адцягванняў. Па-першае, гэта выкарыстанне ў ваенных канфліктах запальнай зброі, наступствы якой асабліва жахлівыя для мірнага насельніцтва.

Арцыбіскуп падкрэсліў, што неабходна перагледзіць трэці пратакол Канвенцыі, састарэй прынамсі на 30 гадоў.

Па-другое, гэта пытанне выкарыстання ўзрыўных прыладаў у населеных пунктах: у адным толькі 2015 годзе гэта зброя знішчыла або параніла да 92 працэнтаў грамадзянскіх асобаў у густанаселеных раёнах. Гаворка ідзе пра «пабочныя эфекты», якія павінны справакаваць сур’ёзныя этычныя і прававыя пытанні, тым больш, што прыведзеныя лічбы будуць непазбежна расці на фоне урбанізацыі, якая расце ва ўсім свеце.

Трэцяе пытанне, якое варта вырашыць, — гэта прымяненне смяротнай аўтаномнай зброі, якая робіць вайну яшчэ больш бесчалавечнай. У гэтым пытанні Апостальскі Пасад яшчэ раз падкрэслівае, што адзіным рашэннем з’яўляецца поўная забарона такой зброі.

«Міжнароднай бяспекі і міру можна дасягнуць не праз гонку ўзбраенняў, а праз рэкламу культуры дыялогу і супрацоўніцтва», — сказаў у заключэнне свайго даклада арцыбіскуп Іван Юркавіч.

Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (IL)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.