Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новае крыло Ватыканскіх музэяў адчынілася пасля рэстаўрацыі |
Дзяржава Ватыкан |
01.01.2017 10:23 |
Так званае Новае крыло ў комплексе Ватыканскіх музэяў утрымлівае вельмі багатую калекцыю старажытнарымскага мастацтва, найперш — скульптурнага.
Рэстаўрацыя галерэі, які мае ў даўжыню 68 метраў, працягвалася з 2009 года і каштавала 2,3 мільёны еўра. Уздоўж сценаў у нішах стаяць 28 статуй рымскіх імператараў і старажытнарымскія копіі грэчаскіх статуй. Рымскі архітэктар Рафаэль Штэрн стварыў праект будынка па загадзе Папы Пія VII такім чынам, каб антычныя творы найлепшым чынам упісваліся ў інтэр'ер. Пабудова ў стыле неакласіцызму была скончаная ў 1822 годзе. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.