Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэс-сакратар часоў Яна Паўла ІІ вяртаецца на службу ў Ватыкан |
Дзяржава Ватыкан |
02.03.2017 08:33 |
Былы намеснік дырэктара прэс-службы Святога Пасаду а. Чыра Бэнэдэцціні вяртаецца да сваіх колішніх абавязкаў. Гэтую пасаду ён займаў яшчэ ў часы Яна Паўла ІІ, калі прэс-службу Ватыкана ўзначальваў Хоакін Наварра-Вальс, і пакінуў яе за год да таго, як быў прызначаны галоўным рэдактарам выдання Eco di San Gabriele, якое выдаюць італьянскія пасіяністы — супольнасці, да якой ён належыць. Айцец Бэнэдэцціні кіраваў часопісам з 1980 па 1994 гады, перш чым перайсці на працу ў Ватыкан. Часопіс, які распаўсюджваецца сярод італьянскіх мігрантаў на ўсіх кантынентах, выдаецца ў санктуацыі святога Габрыэля ў цэнтральнай Італіі. Айцу Чыра сёння 71 год, ён з’яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Сан-Марына. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.