Ружанцовая малітва «з Афрыкай і ў інтэнцыі Афрыкі» |
Святы Айцец
|
12.10.2009 12:20 |
Ружанец «з Афрыкай і ў інтэнцыі Афрыкі» ўзначаліў Святы Айцец Бэнэдыкт
XVI увечары 10 кастрычніка 2009 г. У малітоўнай сустрэчы, прымеркаванай
да ІІ сходу Сіноду Біскупаў для Афрыкі, удзельнічалі члены Сіноду.
Далучыцца да малітвы праз тэлебачанн мела магчымасць моладзь з васьмі
сталіц кантынента: Каіра (Егіпет), Наіробі (Кенія), Хартума (Судан),
Ёханэсбурга (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка), Анічы (Нігерыя), Кіншасы
(Дэмакратычная Рэспубліка Конга), Мапуту (Мазамбік) і Уагадугу (Буркіна
Фасо). Пасля прамовы Пантыфік падараваў некаторым студэнтам экземпляры
сваёй новай энцыклікі «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»). «Факт супольнай сустрэчы разам з Наступнікам Пятра і шматлікімі пастырамі Касцёла ў Афрыцы з’яўляецца нагодай для радасці і надзеі, выяўленнем адзінства. Ужо айцы Касцёла параўноўвалі хрысціянскую супольнасць з аркестрам альбо хорам, зладжаным і дружным, якім сёння з’яўляюцца тыя, хто суправаджаў нашую малітву і каму за гэта шчыра дзякуем», — адзначыў Бэнэдыкт XVI. Кажучы пра ружанцовую малітву, Святы Айцец падкрэсліў, што яна стала нагодай для таго, каб «яшчэ раз убачыць сапраўднае аблічча Бога, які ў Езусе Хрысце аб’яўляе нам сваю прысутнасць у жыцці кожнага народа».
Пантыфік дадаў таксама, што ў ружанцовай малітве ІІ сход Сіноду Біскупаў для Афрыкі прысвяціў сябе мацярынскаму заступніцтву Дзевы Марыі. «Складаем у Яе рукі надзеі, спадзяванні, планы афрыканскіх народаў, а таксама іх цярпенні і цяжкасці», — адзначыў Пантыфік, пасля чаго ўдзяліў усім прысутным апостальскае благаслаўленне.
|