Парафіяльнае свята Маці Божай Ружанцовай адзначылі ў Лошыцы |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
08.10.2012 14:16 |
Таксама Ордэн айцоў міхалітаў, які працуе ў Лошыцы і да якога належыць кс. Генадзь Кухарэвіч, адзначае 100-годдзе смерці свайго заснавальніка, благаслаўлёнага кс. Браніслава Маркевіча. З гэтай нагоды пробашч перадусім падзякаваў святым Марыі і Юзафу за апеку над парафіяй. Гасцямі свята ў гэты дзень былі святары мінскіх касцёлаў, вернікі розных парафій, а таксама прадстаўнікі гарадскіх уладаў Мінска. Урачыстую адпустовую святую Імшу ўзначаліў і звярнуўся да вернікаў з Божым словам Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч. Святар падкрэсліў важнасць і значэнне ружанцовай малітвы, заклікаў маліцца на ружанцы і давяраць сваё жыццё Маці Божай Ружанцовай. |
Фотарэпартаж |